беларускі нэўрахірург From Wikipedia, the free encyclopedia
Арнольд Фёдаравіч Сьмеяновіч (11 жніўня 1938, Бранск, цяпер Расея — 2 студзеня 2021) — беларускі нэўрахірург. Доктар мэдычных навук (1982), прафэсар (1993), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998)[1] і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009).
Арнольд Сьмеяновіч | |
Дата нараджэньня | 11 жніўня 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 студзеня 2021 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Менскі мэдычны інстытут (1960) |
Занятак | навуковец, лекар |
Навуковая сфэра | нэўрахірургія |
Месца працы | |
Вядомы як | распрацоўнік поўнага мікрахірургічнага выдаленьня нэўрыномаў пераддзьвернасмоўжыкавай нэрвы |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Яфрэм Ісакавіч Злотнік[d] |
Вучні | Юрый Георгіевіч Шанько[d] |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага[2]. У 1960 годзе скончыў Лячэбны факультэт Менскага мэдычнага інстытуту. Разьмеркаваўся на 3 гады ў Дрыбінскую лякарню. У 1963—1975 гадах працаваў нэўрахірургам у Менскай абласной клінічнай лякарні. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную сучасным праблемам нэўрахірургіі. У 1975 годзе прыйшоў працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут (НДІ) нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі. У 1996 годзе абраны акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі[2]. Узначальваў НДІ нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі ў 1998—2005 гадах. Напісаў навуковыя працы пра пухліны галаўнога мозгу (нэўрыному слыхавой нэрвы), анэўрызмы сасудаў галаўнога мозгу, астэахандроз хрыбетніка і траўмы пэрыфэрычных нэрваў[1]. У 2000 годзе дамогся, каб у Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі пачалі чытаць курс нэўрахірургіі для хірургаў і траўматолягаў, што дазволіла апошнім выконваць ў раённых лякарнях апэрацыі, зьвязаныя з траўмамі галавы і хрыбетніка[3].
6 лютага 2014 году быў узнагароджаны ордэнам Айчыны 3-й ступені. На той час працаваў загаднікам нэўрахірургічнага аддзелу РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі[4]. Мянчук году, Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёну (2011)[2].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 25 вынаходніцтваў і патэнтаў[2].
Памёр ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 2 студзеня 2021 году[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.