Remove ads
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Але́гавіч Са́ньнікаў (нар. 8 сакавіка 1954, Менск, БССР) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, каардынатар грамадзкай праграмы «Эўрапейская Беларусь». Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году.
Андрэй Саньнікаў | |
Андрэй Саньнікаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
8 сакавіка 1954 (70 гадоў) |
Сужэнец: | Ірына Халіп |
Бацька: | Алег Саньнікаў |
Маці: | Ала Саньнікава |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Дзед, Канстанцін Саньнікаў — беларускі рэжысэр[1], народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатру[2].
У 1971 годзе Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладніцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытута замежных моў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу. Працаваў у Таварыстве сяброўства з замежнымі краінамі ў 1980—1981 гадох.
У 1989 годзе скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.
Акрамя роднай беларускай мовы, свабодна валодае таксама расейскай, ангельскай і францускай.
У 1982—1987 гадох працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН. У 1992—1995 гадох узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпіса ад імя краіны[3].
У 1993—1995 гадох Андрэй Саньнікаў працаваў дарадчыкам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі. У 1995—1996 гадох намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара. Па словах жонкі францускага амбасадара ў Беларусі Ані Жаліф у яе кнізе «Беларуская прыгода», «быў галоўнай дзейнай асобай у арганізацыі й падрыхтоўцы візыту свайго прэзыдэнта ў Францыю» 11—13 ліпеня 1996 году. Аднак Нацыянальны сход Францыі адмовіўся ўхваліць Дамову аб вайсковай і міжпарлямэнцкай супрацы, падпісаную з францускім прэзыдэнтам Жакам Жыракам. Пазьней Саньнікаў тлумачыў, што меў спадзеў на паварот Лукашэнкі ў бок Эўразьвязу праз наведваньне дэмакратычнай Францыі[4].
У лістападзе 1996 году, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту. У лістападзе 1997 году Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы. У 1998 годзе разам з Генадзем Карпенкам стварыў Кардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі.
У 2008 годзе Андрэй Саньнікаў разам зь Віктарам Івашкевічам, Міхасём Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»[5], якая ставіць сваёй мэтай уступ Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз. Увесну 2010 году Саньнікаў у этэры тэлеканала «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах[6].
14 траўня 2011 году судом Партызанскага раёну г. Менску Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі[7]. Разам зь ім на працэсе былі асуджаны Ільля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімер Яроменка[8].
14 красавіка 2012 году вызвалены з калёніі[9].
У 1998—2002 — рэктар Народнага ўнівэрсытэту, нефармальнага адукацыйна-асьветніцкага праекту.
2005 год — ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека [10].
Жанаты, мае двух сыноў. Жонка — беларуская журналістка Ірына Халіп.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.