Аляксандар Турчын
дзяржаўны дзяяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Генрыхавіч Турчын (нар. 1975, Наваградак, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
Аляксандар Турчын | |
![]() 2019 год | |
11-ы прэм'ер-міністар Беларусі | |
---|---|
10 сакавіка 2025 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік | Раман Галоўчанка |
8-ы старшыня Менскага аблвыканкаму | |
29 лістапада 2019 — 10 сакавіка 2025 | |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік | Анатоль Ісачанка |
Наступнік | Аляксей Кушнарэнка |
Кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі | |
16 верасьня 2016 — 2018 | |
Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў |
Галоўны інспэктар па Гомельскай вобласьці | |
25 чэрвеня 2015 — 2016 | |
Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 2 ліпеня 1975 (49 гадоў) Наваградак, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (2002), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі (2009) |
Бацька | Генрых Станіслававіч Турчын |
Узнагароды |
Былы кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі (2016—2018) і 8-ы старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту (2019—2025). 11-ы прэм'ер-міністар Беларусі (ад 2025 году). Кавалер Ордэну Айчыны ІІІ ступені (2024).
Жыцьцяпіс
У 1997—1998 гадох працаваў кіраўніком крамы калгасу «Авангард» (Брольнікі, Наваградзкі раён). У 1999—2002 годзе працаваў у Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі падатковым інспэктарам па Наваградзкім раёне. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт[1].
У 2003—2004 гадох займаў у кантрольна-рэвізійнай управе Міністэрстве фінансаў Беларусі пасаду галоўнага кантралёра-рэвізора па Гарадзенскай вобласьці. У 2004—2010 гадох быў начальнікам фінансавага аддзелу Карэліцкага раённага выканаўчага камітэту. У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[1].
У 2010—2015 гадох працаваў у Менскім абласным выканаўчым камітэце спачатку старшынёй камітэту эканомікі, а з 16 лістапада 2012 году намесьнікам старшыні Менаблвыканкаму[2]. Ад 25 чэрвеня 2015 году[3] па 2016 год быў памагатым прэзыдэнта Беларусі ў якасьці галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці. У 2016—2018 гадоў быў кіраўніком Апарату Савету міністраў Беларусі. У 2018—2019 гадох займаў пасаду 1-га намесьніка старшыні ўраду Беларусі. Ад 2019 па 10 сакавіка 2025 году ўзначальваў Менскі аблвыканкам. У сьнежні 2024 году атрымаў ордэн Айчыны ІІІ ступені. 10 сакавіка 2025 году ўзначаліў Савет міністраў Беларусі[1].
Міжнародныя санкцыі
17 сьнежня 2020 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[4]. 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ супраць Турчына далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны сьпіс 18 лютага 2021 году[6], Швайцарыя — 22 сакавіка 2021 году[7], Канада — 21 чэрвеня 2021 году[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.