Альмэрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альмэрыя

Альмэрыя (па-гішпанску: Almería) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Мае выхад да Міжземнага мора.

Хуткія факты
Альмэрыя
гішп. Almería
Thumb
Thumb Thumb
Герб Альмэрыі Сьцяг Альмэрыі
Дата заснаваньня: 955
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Андалюзія
Правінцыя: Альмэрыя
Кіраўнік: Рамон Фэрнандэс-Пачэка Мантэрэаль[d][1][2] і Марыя дэль Мар Васкес Агуэра[d][2]
Плошча: 296,21 км²
Вышыня: 27 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 191 443 чал.
шчыльнасьць: 646,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 04001–04009
Геаграфічныя каардынаты: 36°50′30″ пн. ш. 2°27′50″ з. д.
Альмэрыя на мапе Гішпаніі
Thumb
Альмэрыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytoalmeria.es/
Закрыць

Гісторыя

Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаваньню для ўмацаваньня міжземнаморскай абароны халіфату.

У гэты пэрыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасьля драбненьня Кордаўскага халіфату Альмэрыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шоўкавая прамысловасьць, заснаваная на насаджэньні тутавых дрэваў і сухім ляндшафце правінцыі, зрабіла Альмэрыю яшчэ больш заможным месцам.

Горад часьцяком быў абложаны, то бок падчас спрэчкі эміраў Гранады й Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі, калі хрысьціяне, пакліканыя Другім крыжовым паходам папам Эўгеніюшам III. З гэтае нагоды Альфонса VII, на чале зьмяшаных сілаў каталёнцаў, генуэзцаў, пізцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмэрыю ў кастрычніку 1147 году.

На працягу дзесяцігодзьдзя, аднак, Альмэрыя зноўку перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагодзьдзя горад стала ўвайшоў у склад хрысьціянскай краіны. Альмэрыя здалася каталіцкім манархам, Фэрдынанду і Ізабэле, 26 сьнежня 1489 году.

Клімат

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Альмэрыі, Паказьнік ...
 Кліматычныя зьвесткі для Альмэрыі 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 24,4 25,2 32,4 34,2 34,2 40,8 41,2 41,1 37,6 34,4 29,0 27,7 41,2
Сярэдні максымум t, °C 18,8 19,4 21,3 23,1 26,0 30,2 32,8 33,0 31,1 26,6 22,9 19,3 33,4
Сярэдняя t, °C 12,6 13,3 15,1 17,0 19,2 23,5 26,1 26,7 24,2 20,4 16,4 13,3 19,1
Сярэдні мінімум t, °C 5,9 6,5 8,1 10,5 12,0 15,7 19,3 20,0 17,2 13,5 10,6 7,6 5,9
Абсалютны мінімум t, °C 0,1 1,0 1,0 6,0 8,4 10,4 12,0 14,8 10,1 1,6 3,1 2,0 0,1
Норма ападкаў, мм 24 25 16 17 12 5 1 1 14 27 28 30 200
Вільготнасьць, % 67 67 65 62 63 61 60 63 65 68 67 67 65
Закрыць

Спорт

У горадзе маецца футбольны клюб «Альмэрыя», якая гуляе ў Ля Лізе.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.