беларускі празаік From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Ану́фрыевіч Саві́цкі (вядомы як Але́сь Савіцкі; 8 студзеня 1924, Полацак — 5 кастрычніка 2015) — беларускі празаік, грамадзкі дзяяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацку (1987). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972).
Алесь Савіцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1924 Полацак |
Памёр | 5 кастрычніка 2015 (91 год) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Жанр | раман, аповесьць[d] і аповесьць |
Мовы | беларуская, расейская |
Дэбют | «Рыбацкае шчасьце» // «Бальшавіцкі сьцяг», 1948 |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1939 сям’я пераехала ў Горадню па месцы службы бацькі. Да вайны А. Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. З 1942 — партызан атрада «Сьмерць фашызму», з 1943 — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гг. — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленьні Летувы, Польшчы, у баях за ўзяцьце Бэрліна. Быў тройчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газэты «Бальшавіцкі сцяг» (пазьней «Сьцяг камунізму») — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела. У 1953—1958 вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве, пасьля заканчэньня якога застаўся ў асьпірантуры. У 1961—1962 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 — вучоны сакратар Літаратурнага музэю Якуба Коласа. У 1969—1973 загадваў сэктарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. З 1973 на творчай рабоце. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР і СССР з 1961 году. Памёр 5 кастрычніка 2015 году.
Пачаў пісаць вершы яшчэ ў партызанскім атрадзе (1943). Тады ж надрукаваў першую карэспандэнцыю ў падпольнай газэце Ветрынскага РК КПБ. Першае апавяданьне «Рыбацкае шчасьце» апублікаваў у 1948 у полацкай абласной газэце «Бальшавіцкі сьцяг». Многія апавяданьні, нарысы А. Савіцкага друкаваліся ў часопісах «Беларусь», «Маладосьць», рэспубліканскіх газэтах.
Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Пасьля паводкі» (1962), «Белы гарлачык» (1965), «Самы высокі паверх» (1969), дакумэнтальнай аповесьці «Сьлед пракладае першы» (1971), «Белая зьнічка» (1984), раманаў «Жанчына» (1963), «Палын — зельле горкае» (1967), «Верай і праўдай» (1976), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля не раскажа» (1980), «Літасьці не чакай» (1982), «Памерці заўсёды пасьпееш» (1983), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989), кнігі нарысаў «На посту у тишины» (1987), зборніка апавяданьняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970). У 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
У сваіх тэмах закранае тэмы вайны, жыцьця моладзі ў пасьляваенны час, будаўнікоў, праблемы пасьляваеннай вёскі. Ракрывае побыт і працу рабочых калектываў. У аснову шэрагу раманаў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял («Верай і праўдай», «Зямля не раскажа», «Літасьці не чакай», «Памерці заўсёды пасьпееш»).
Шэраг твораў перакладзеныя на расейскую, украінскую, узбэцкую, грузінскую і славацкую мовы.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» (1984), Айчыннай вайны I ступені, Францішка Скарыны (2010), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета УССР, мэдалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.