беларускі біяхімік-вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Але́г Анато́левіч Стральчо́нак (1947, Кобрын, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь — 2010) — беларускі біяхімік-вынаходнік.
Алег Стральчонак | |
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кобрын, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 5 сакавіка 2010[1] |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1970) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | біяхімія |
Месца працы | Інстытут біяарганічнай хіміі (1973—2000), «Оасмія» (2000—2010) |
Вядомы як | стваральнік радыядыягнастычных набораў для аховы здароўя |
Навуковая ступень | доктар навук (1983) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1988) |
Доктар хімічных навук (1983) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) за стварэньне радыядыягнастычных набораў для аховы здароўя[2].
У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1973 годзе працаўладкаваўся ў Інстытут біяарганічнай хіміі (ІБАХ) Акадэміі навук Беларускай ССР, дзе ў 1979 годзе стаў загаднікам лабараторыі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю і атрымаў навуковую ступеню доктара хімічных навук. У 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за стварэньне і ўкараненьне радыядыягнастычных набораў для аховы здароўя. Напісаў навуковыя працы пра хімію гармонаў і гарманальную рэцэпцыю. Дасьледаваў будову мэмбранаў і заканамернасьці мэмбраннага распазнаваньня гармонглікабялковых спалучэньняў. Распрацаваў спосабы вытворчасьці імунадыягнастычных сродкаў мікрааналізу. У 1989 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. У 1989—2000 гадох займаў пасаду кіраўніка ІБАХ. У 1994-м стаў акадэмікам Акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе пераехаў у Швэцыю[3]. Напісаў звыш 180 навуковыхх працаў і зрабіў 35 вынаходніцтваў[4]. У Швэцыі быў кіраўніком распрацовак фармацэўтычнага прадпрыемства «Оасмія» (Упсала)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.