Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Айцы Царквы (грец.: Εκκλησιαστικόι Πατερες; у праваслаўі — Сьвятыя Айцы) — старажытная паважная назва хрысьціянскіх багасловаў і царкоўных дзеячаў, якая зь ІV ст. ужываецца для абазначэньня групы выбітных царкоўных дзеячаў і пісьменьнікаў мінулага (часьцей за ўсё пэрыяду ІІ–VІІІ стст.), як сьвецкіх, так і сьвятароў, якія ўнесьлі значны ўклад у стварэньне й разьвіцьцё правілаў, арганізацыі, веравызнаньня й абрадаў царквы, канону Сьвятага Пісаньня (адзьдзяленьне боганатхнёных кніг ад апакрыфічных) і інш. Лічыцца, што сьвятыя айцы вылучаюцца праваслаўным вучэньнем, сьвятасьцю жыцьця, прызнаньнем Царквы й старажытнасьцю. Вучэньне сьвятых айцоў, а таксама разьдзел багаслоўя, які вывучае іх вучэньне, называецца патрыстыкай альбо патралёгіяй.
У каталіцтве й праваслаўі да Айцоў Царквы адносяць адных і тых жа паплечнікаў, але пры гэтым існуе розьніца ў іх шанаваньні. Звычайна на Захадзе эпоха сьвятых айцоў заканчваецца Ісідарам Севільскім, а на Ўсходзе — Янам Дамаскіным.
Галоўнымі Айцамі Царквы ў праваслаўі зьяўляюцца тры сьвяціцеля: Васіль Вялікі (Кесарыйскі), Грыгорый Багаслоў (Назіянзін) і Іван Залатавусны. Шануюцца таксама Грыгорый Ніскі, Афанасій Александрыйскі, Дыянісій Арэапагіт і інш.
Галоўнымі айцамі Каталіцкай Царквы зьяўляюцца Аўгустын, Амвросій Мэдыяланскі, Геранім Стрыдонскі й Грыгорый І.
Пазьнейшых тэолагаў на Захадзе называюць «настаўнікамі Царквы», а іх вучэньне - схаластыкай. У праваслаўі гэтае паняцьце не выкарыстоўваецца, таму да ліку Айцоў Царквы часам залічваюць дзеячаў Сярэднявечча, напрыклад, Патрыярха Фоція, Сімяона Новага Багаслова, Рыгора Паламу, а ў Новы час - Паісія Велічкоўскага, Феафана Затворніка, Сілуана Афонскаго й інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.