міжнародная палітычна-эканамічная супольнасьць From Wikipedia, the free encyclopedia
Ініціятыва трох мораў (ІТМ, Трымор’е) — міжнародная гаспадарчае аб’яднаньне 13 краінаў Эўразьвязу, якія разьмешчаныя паміж марамі: Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным.
Дата заснаваньня / стварэньня | 25 жніўня 2016 |
---|---|
Назва арыгінальнай мовай | Three Seas Initiative |
Кароткая назва | 3SI, TSI |
Афіцыйны вэб-сайт | https://3seas.eu |
Зачын стварэньня міжнародных дачыненьняў у розных галінах, якія патрэбныя для існаваньня краінаў-суседзяў. Першы сойм адбыўся ў Дуброўніку ў 2016, на ім быў запрошаны галава краіны Ўкраіны, але ён не адказаў на запрашэньне, такім чынам, Украіна ня стала адною з краінаў-заснавальніцаў. Сойм вырашыў, што сябрамі задзіночаньня могуць быць толькі сябры Эўразьвязу[1].
На 2024 год 13 краін складалі хаўрус Трохмор'я.
Герб | Краіна | Сталіца | Плошча (км²) | Насельніцтва | Гаспадар сойму |
---|---|---|---|---|---|
Аўстрыя | Вена | 83.858 | 8.823.054 | ||
Баўгарыя | Сафія | 110.910 | 7.101.859 | 1: Сафія 2021 | |
Вугоршчына | Будапэшт | 93.030 | 9.797.561 | ||
Латвія | Рыга | 64.589 | 1.925.800 | 1: Рыга 2022 | |
Летува | Вільня | 65.300 | 2.800.667 | ||
Польшча | Варшава | 312.685 | 38.422.346 | 1: Варшава 2017 | |
Румынія | Бухарэст | 238.397 | 19.638.000 | 1: Бухарэст 2018 | |
Славаччына | Браціслава | 49.035 | 5.435.343 | ||
Славенія | Любляна | 20.273 | 2.066.880 | 1: Любляна 2019 | |
Харватыя | Загрэб | 56.594 | 3.888.529 | 1: Дуброўнік 2016 | |
Чэхія | Прага | 78.866 | 10.610.947 | ||
Эстонія | Талін | 45.226 | 1.319.133 | 1: Талін 2020 | |
Агульныя лічбы | 1.218.763 | 111.830.119 |
21 лістапада 2014 году Атлянтычная рада (Вашынгтон, ЗША) і «Сярэднеэўрапейскія энэргетычныя супольнікі» (Этэрбек, Брусэльскі сталічны рэгіён, Бэльгія) выдалі сумесную справаздачу «Дапаўненьне Эўропы — ад калідору Поўнач-Поўдзень да Зьвязу энэргетыкі, шляхоў зносін і сувязі» на 90 старонках. Справаздача пад кіраўніцтвам вугорскага магістра эканомікі Давыда Караньі і амэрыканскага абароннага кансультанта Яна Бжазінскага зьмяшчала разьдзелы пра 3 адпаведныя вымярэньні Зьвязу, а таксама разьдзел «Фінансавыя ўкладаньні ў вырашальную інфраструктуру: паземныя заторы». У падагульненьні апошняга разьдзелу згадвалася: «Доступ да іншых крыніцаў энэргіі магчыма атрымаць у часы патрэбы злучэньнем тэрміналаў ЗПГ, каб сусьветная рынкавая цана ЗПГ магла дзеяць у якасьці верхняй мяжы для рынкавай цаны ў кожнай краіне, якая ўтварае частку калідору Поўнач-Поўдзень»[2].
29 верасьня 2015 году ў Новым Ёрку на палях 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН адбылася Сустрэча правадыроў Адрыятычнага, Балтыйскага і Чорнага мораў. Сустрэчу зладзіла Атлянтычная рада на прапанову харвацкай прэзыдэнткі Калінды Грабар-Кітаравіч. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі урадаў 12 краінаў Эўразьвязу:
25 жніўня 2016 году ў Дуброўніку (Харватыя) 12 згаданых дзяржаваў Эўразьвязу правялі 1-ы Зьезд Ініцыятывы трох мораў (ІТМ), на якім зацьвердзілі Сумесную заяву, у якой «ухвалілі Ініцыятыву трох мораў у якасьці нефармальнай пляцоўкі для забесьпячэньня палітычнай падтрымкі і рашучага дзеяньня наконт дакладных церазьмежных і макракраёвых задумаў стратэгічнай значнасьці для дзяржаваў, занятых энэргетыкай, перавозкамі, лічбавымі зносінамі і гаспадараньнем у Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе»[4]. 6 ліпеня 2017 году ў Варшаве (Польшча) на 2-ім Зьезьдзе ІТМ зацьвердзілі Сумесную заяву, у якой вызначылі пераважным кірункам «палепшаныя спалучэньні перавозкамі нашага рэгіёну, каб разьвіць і шырэй залучыцца ў Трансэўрапейскую сетку перавозак (ТЭСП)». З гэтай мэтай прадстаўнікі ўрадаў Трохмор'я віталі заснаваньне Форуму занятасьці 3-х мораў, які меў сабраць гаспадарчыя ўстановы, зацікаўленыя ў супрацы, накіраванай на павелічэньне сувязяў у межах рэгіёну[5]. Сярод 12 дзяржаваў Трохмор'я на Зьезд ІТМ прыехалі кіраўнікі 10 дзяржаваў. Госьцем 2-га Зьезду ІТМ быў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп, які павіншаваў удзельнікаў з запускам будоўлі тэрміналу ЗПГ на харвацкім востраве Крк і Баўгарска-грэцкага газавага злучэньня. Дональд Трамп ухваліў задуму правесьці Баўгарска-румынска-вугорска-аўстрыйскі газаправод ад Чорнага мора і павіншаваў урад Польшчы з атрыманьнем першай дастаўкі амэрыканскага звадкаванага прыроднага газу ў ліпені[6].
17 верасьня 2018 году ў Бухарэсьце (Румынія) адбыўся 3-і Зьезд ІТМ, у Сумеснай заяве якога віталі вызначэньне Сьпісу пераважных задумаў злучэньня, які налічваў 48 захадаў у перавозках, энэргетыцы і лічбавай галіне. Таксама ўдзельнікі Зьезду заклікалі пераўтварыць 1-ы Форум занятасьці ІТМ, які сабраў 600 прадстаўнікоў, у штогадовую падзею. Сярод іншага, прадстаўнікі 12 урадаў віталі стварэньне Сеткі гандлёвых палатаў ІТМ і падпісаньне фінансавымі ўстановамі Ліста аб намеры датычна заснаваньня Фонду ўкладаньняў ІТМ. Таксама ў Заяве прынялі пад увагу 1-ы Форум краёў ІТМ у Рэшаве (Польшча), які прызначылі на 3 ліпеня 2018 году. Урэшце, у Заяве віталі ўдзел у якасьці супольніцаў з боку такіх дзяржаваў, як ЗША і Нямеччына, а таксама такіх установаў, як Эўрапейская камісія (Бэльгія), Эўрапейскі банк укладаньняў (Люксэмбург), Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Ангельшчына) і Група Сусьветнага банку (ЗША)[7]. Сярод гасьцей Зьезду былі старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер, міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас і міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры[8].
5 верасьня 2019 году ў Любляне (Славенія) 4-ы Зьезд Трохмор'я ўхваліў Сумесную дэклярацыю, у якой заклікаў установы Эўразьвязу ўлучыць задачы і напрамкі Ініцыятывы трох мораў у вызначэньне сваёй дзейнасьці. Пры гэтым заахвоцілі ўлучэньне ў Сетку гандлёвых палатаў ІТМ прадстаўнікоў ад іншых дзяржаваў Эўразьвязу і ЗША. Таксама віталі заснаваньне Фонду ўкладаньняў ІТМ[9]. У Зьезьдзе паўторна ўзялі ўдзел старшыня Эўракамісіі і міністар энэргетыкі ЗША. Упершыню яго наведаў нямецкі прэзыдэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер[10]. 19 кастрычніка 2020 году ў Таліне адбыўся 5-ы Зьезд ІТМ, у Сумеснай заяве якога віталі далучэньне ўрадаў 7 дзяржаваў (Баўгарыі, Вугоршчыны, Латвіі, Летувы, Славеніі, Харватыі і Эстоніі) да ўрадаў Польшчы і Румыніі ў якасьці ўкладальнікаў у Фонд укладаньняў ІТМ. Таксама віталі заяву дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампэо на Мюнхэнскай нарадзе па бясьпецы ў лютым 2020 году пра намер ураду ЗША ўкласьці 1 млрд даляраў у краіны Трохмор'я дзеля іх энэргетычнай бясьпекі. Сярод іншага, заклікалі фінансавыя ўстановы Эўропы стаць укладальнікамі ў Фонд укладаньняў ІТМ. Урэшце, віталі 1-ю відэанараду міністраў замежных справаў Трохмор'я ў чэрвені 2020 году, якую заклікалі ладзіць у далейшым[11].
8 ліпеня 2021 году ў Сафіі ўхвалілі Сумесную дэклярацыю 6-га Зьезду ІТМ, у якой віталі ўдзел у якасьці госьці грэцкай прэзыдэнткі Катэрыны Сакелярапулю. У Дэклярацыі прызнавалася, што пераадоленьне 50 % інфраструктурнага прагалу на восі Поўнач-Поўдзень у Эўразьвязе да 2030 году мела каштаваць звыш 3 % сукупнага ўнутранага прадукту штогод. Пры гэтым ухвалілі зацьвярджэньне першых 3-х задумаў Фондам укладаньняў ІТМ. Сярод іншага, віталі рашэньне Фінансавай карпарацыі міжнароднага разьвіцьця ЗША вылучыць 300 млн даляраў для Фонду ўкладаньняў ІТМ. Адзначалася, што лік пераважных задумаў Фонду ўкладаньняў ІТМ дасягнуў 90[12]. 20 чэрвеня 2022 году ў Рызе (Латвія) зацьвердзілі Сумесную дэклярацыю 7-га Зьезду ІТМ, у якой віталі падтрымку ад урадаў Японіі і Вялікабрытаніі. Таксама на Зьезьдзе віталі ўрад Украіны ў якасьці супольніка ІТМ для падтрымкі аднаўленьня інфраструктуры, разбуранай у ходзе расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Сярод іншага, ухвалілі адначаснае правядзеньне 2-га Парлямэнцкага форуму ІТМ. Адзначалася, што памер Фонду ўкладаньняў ІТМ дасягнуў 1 млрд эўра[13]
6 верасьня 2023 году ў Бухарэсьце адбыўся 8-ы Зьезд ІТМ, на які завітала распарадніца Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева. Урад Грэцыі стаў сябрам Ініцыятывы трох мораў, а ўрад Малдовы — яе супольнікам. 11 красавіка 2024 году ў Вільні (Летува) зацьвердзілі Сумесную дэклярацыю 9-га Зьезду ІТМ, у якой віталі стварэньне Міжнароднага форуму перавозак у Групе супольных зацікаўленасьцяў з Украінай пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (Францыя), каб аднавіць перавозкі з Украінай. Таксама абвяшчалася спрыяньне інфраструктурнаму аб'яднаньню з Малдовай і Ўкраінай праз Трансэўрапейскія сеткі перавозак, энэргетыкі і лічбавай сувязі. Гасьцямі 9-га Зьезду былі прадстаўнікі ўрадаў Чарнагорыі, Гішпаніі і Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Ізраілю і Турэччыны. Адзначалася разьвіцьцё супрацы Фонду ўкладаньняў ІТМ з Эўрапейскім фондам укладаньняў (Люксэмбург). У Дэклярацыі віталася разбудова цывільнай інфраструктуры падвойнага прызначэньня ў Трохмор'і ў адпаведнасьці з Плянам дзеяньня Эўразьвязу наконт вайсковай рухомасьці, што спрыяла ўмацаваньню ўсходняга флянгу Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (Бэльгія). Адзначаўся рост ліку пераважных задумаў ІТМ да 143-х за кошт даданьня такіх захадаў для Малдовы і Ўкраіны[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.