Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР, па-ангельску: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) — гэта міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае разьвітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Яна была створаная ў 1948 годзе як Арганізацыя эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЭЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Пляну Маршала па рэканструкцыі Эўропы пасьля Другой сусьветнай вайны. Пазьней удзел у арганізацыі быў дазволены і для неэўрапейскіх краінаў, і ў 1961 годзе АЭЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця | |
па-ангельску: Organisation for Economic Co-operation and Development | |
Дзяржавы-заснавальніцы Далучыліся пазьней | |
Абрэвіятура | АЭСР |
---|---|
Дэвіз | Дзеля больш моцнай, здаровай і справядлівай сусьветнай гаспадаркі |
Дата ўтварэньня | 16 красавіка 1948 (76 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Парыж, Францыя |
Сяброўства | 34 дзяржавы |
Афіцыйныя мовы | ангельская, француская |
Генэральны сакратар | Хасэ Гурыя |
Сайт | www.oecd.org |
Колішняя назва | Арганізацыя эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (да 30 верасьня 1961 г.) |
Арганізацыя яўляе сабой плятформу для ўрадаў для абмену досьведам, дыскусіі па актуальных пытаньнях, каардынацыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацаваньня базы для двух- і шматбаковых пагадненьняў.
Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які зьбірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага разьвіцьця. Таксама сакратарыят займаецца дасьледваньнямі грамадзтва і дасьледваньнямі эканамічных мадэляў, экалёгіі, агрыкультуры, падаткаў і іншых сфэраў.
АЭСР закліканая спрыяць урадам у падвышэньні ўзроўню жыцьця праз эканамічны рост, забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці, інвэстыцыі, разьвіцьцё гандлю, тэхналёгій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забясьпечваць арганічнасьць эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця, а таксама абароны навакольнага асяродзьдзя.
Ужо больш за 40 гадоў АЭСР зьяўляецца адной з буйнешых і найбольш надзейных крыніцаў параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы дадзеных АЭСР ахопліваюць сыстэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары, працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энэргетыка, ахова здароўя, прамысловасьць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяродзьдзе. Шмат матэрыялаў па дасьледваньнях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing[1].
За апошняе дзесяцігодзьдзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва зь бізнэсам, прафэсійнымі зьвязамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзкай супольнасьці.
Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 году ўступіла ў сілу Канвэнцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.
З 1996 году сакратарыят АЭСР узначальваецца канадцам Донам Джонстанам. З чэрвеню 2006 году генэральным сакратаром абраны мэксыканскі эканаміст Хасэ Анхель Ґурыя.
На дадзены момант арганізацыя мае 33 паўнапраўныя сябры. Зь іх 24 апісваюцца ў справаздачы Ўсясьветнага банку за 2003 як краіны з разьвітой рынкавай эканомікай.
Краіны-заснавальнікі (1961): | |
Далучыліся пазьней (з годам далучэньня): | |
|
|
Мальта падала заяву на ўступленьне 24 верасьня 2005.
Рэспубліка Кітай (Тайвань) мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не зьяўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.
Камісія Эўрапейскага зьвязу удзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЭЗ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.