Іван Фёдаравіч Штэйнер (літаратурны псэўданім Іван Прылуцкі) (10 верасьня 1953, в. Беражное, Столінскі раён — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, пісьменьнік, краязнавец.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Штэйнер.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Закрыць
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта ў 1975 годзе. Працаваў дырэктарам школы, мэтадыстам абласнога Інстытуту ўдасканаленьня настаўнікаў.
З 1978 году ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францыска Скарыны. Закончыў асьпірантуру, абараніў кандыдацкую (1982) і доктарскую (1994) дысэртацыі па гісторыі і тэорыі баляды і славянскіх паэтычных узаемасувязях. З 1983 году — загадчык катэдры беларускай літаратуры. У 1995 атрымаў вучонае званьне прафэсара, у гэтым жа годзе абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Эўразіі.
Мае больш за 200 навуковых прац, з якіх звыш 20 манаграфій і калектыўных зборнікаў, 4 мэтадычныя дапаможнікі, 1 вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дваццаць пяць гадоў зьяўляецца галоўным рэдактарам навуковага зборніку «Беларуская літаратура». Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным ўдзеле падрыхтаваны цыкл кніг, прысьвечаных культуры Мазыра, Сьветлагорска, Рэчыцы (апошнія — да Рэспубліканскага сьвята «Дажынкі»). Звыш 25 гадоў узначальвае навукова-пэдагагічную школу «Рэгіянальны, агульнанацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры і фальклоры: духоўная спадчына беларусаў у сусьветным кантэксьце».
За пэрыяд 2000—2008 гг. пад яго кіраўніцтвам былі падрыхтаваны і абаранілі кандыдацкія дысэртацыі 8 асьпірантаў. Навуковыя работы яго асьпірантаў Ю. Я. Сальнікавай. (2000) і М. М. Воінавай-Страха (2007) былі прызнаны лепшымі навуковымі дасьледаваньнямі маладых вучоных рэспублікі па гуманітарных дысцыплінах і атрымалі прэмію Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны ж былі ўдастоены званьняў ляўрэатаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх і асьпіранцкіх навуковых работ.
Зьяўляецца чальцом рэдакцыйных калегій газэты творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратура і Мастацтва» і 5 навуковых часопісаў, тры з якіх — рэспубліканскія. Зьяўляецца чальцом 2-х спэцыялізаваных радаў па абаронах доктарскіх дысэртацый, рэгулярна выступае ў якасьці афіцыйнага апанэнта на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацый.
2 верасьня 2011 года дэбютаваў ў якасьці пісьменьніка, пад псэўданімам Іван Прылуцкі (па прозьвішчы старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх да якога ён належыць). Прэзэнтаваў сваю кнігу «Мудрости зачало и конецъ…: драма» (Мн., 2011) 1.
- узнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999)
- распараджэньнем прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь атрымаў прэмію за асабісты ўклад у разьвіцьцё здольнасьцей таленавітай моладзі (2003)
- «Выдатнік адукацыі» (2003)
- цыкл навуковых работ «Беларуская літаратура ў славянскім і сусьветным кантэксьце», падрыхтаваны ім на працягу 2002—2007 гг., быў прызнаны лепшым даследаваньнем у галіне гуманітарных навук і адзначаны Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007)
- Штэйнер І. Ф. Беларуская балада. Вытокі жанра і паэтычная структура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. −142 с.
- Штэйнер І. Ф. Варожаць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі. — Мн.: Навука і тэхніка. 1993. — 240 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Таямніцы замоўнага слова. — Гомель,:БНТІ 1997. — 320 с.
- «Душа прычаліцца крылом да неба…». — Гомель, 1999. — 140 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна. Мазыр: «Белы вецер», 2000. — 275 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна. Мн.: ЛМФ"Неман", 2002. — 334 с.
- Штэйнер І. Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2002. — 172 с.
- Штэйнер І. Ф. Deja vu, або Успамін пра будучыню. — Мінск: ЛМФ «Нёман», 2003. — 144 с.
- Штэйнер І. Ф. Сусвет, убачаны здалёк. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2003. — 114 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік. Мн.: ЛМФ"Неман", 2003—472 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Народная міфалогія Гомельшчыны. Мн.: ЛМФ"Неман", 2003—320 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Вечнае: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна. Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2003. — 362 с.
- Штэйнер І. Ф. Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру. Вучэбны дапаможнік. — Мн.: ЛМФ «Неман», 2003. — 124 с.
- Штэйнер І. Ф. Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. Вучэбны дапаможнік. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2004. — 183 с.
- Штэйнер І. Ф. Русалка-спакусніца. Анталогія усходнеславянскай балады. — Гомель: УА "ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. — 250 с.
- Універсітэт літаратурны / Укладальнікі І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская. — Гомель: УА «ГДУ імя .Скарыны», 2005. — 345 с.
- Спрадвечнае: фальклорны зборнік ліквідаваных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеных пунктаў / Штэйнер І. Ф., Новак В. С. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2005.
- Мазыр-850 год: У 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны /І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская і інш. Пад агул.рэд. І. Ф. Штэйнера. — Гомель: КВПУП «Сож», 2005. — 216 с.
- Штэйнер І. Ф. Deja vu bis: Зборнік эсэ. — ООО «ГП-ГРАНТ», 2006—181 с.
- Речица. Литературно-духовное наследие региона. В 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня. — Гомель: КВПУП Сож, 2007.- 216 с.
- Речица. Литературно-духовное наследие региона. В 2 т. Т. 2. А прекрасней Речицы места не найти…/ И. Ф. Штейнер, И. А. Боровская, Н. Ф. Макарцов. — Гомель: КВПУП Сож, 2007. — 200 с.
- Гомельщина олимпийская. / сост И. Ф. Штейнер; авт. текста И. А. Боровская, С. В. Севдалев, В. Н. Старченко, С. И. Ханеня. — Минск: Лит. и Иск-во, 2007. — 160 с.: ил.
- Штэйнер І. Ф. Споведзь перад Богам і людзьмі: беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў. — Гомель: КВПУП «Сож», 2007. — 174 с.
- Штэйнер І. Ф. Super flumina Babylonis: біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 76 с.
- Штэйнер І. Ф. «Свае руны мне не вышыць…»: спадчына Анатоля Сыса. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 40 с.
- Штэйнер І. Ф. «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…»: паэзія У.Караткевіча і класічныя традыцыі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 120 с.
- Штейнер И. Ф. Кому без человека нужно слово: перспективы литературы в III тысячелетии. — Минск: Книгосбор, 2008. — 60 с.
- Штэйнер І. Ф. De profundis clamavi: Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2008. — 87 с.
- Штейнер И. Ф. Эманация плача-треноса в славянской художественной традиции // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнародны з'езд славістаў (Охрыд, 2008): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі: Беларускі камітэт славістаў. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — 337 с. — С. 279—290.
- Штэйнер І. Ф. Ex promtu — ex propositо. — Гомель: «СОЖ», 2008. — 360 с.
- Штэйнер І. Ф. Дняпроўскія матывы / И. Ф. Штейнер. — Гомель: КВПУП Сож, 2009. — 368 с