Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Іва́навіч Ціцянко́ў (нарадзіўся 5 лістапада 1953 году, в. Клеявічы, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. 1-ы кіраўнік справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (1994—1999).
Іван Ціцянкоў | |
1-ы кіраўнік справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 жніўня 1994 — 6 сьнежня 1999 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг |
Наступнік: | Уладзімер Ганчарэнка |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | |
15 траўня 1990 — 14 траўня 1995 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 лістапада 1953 (71 год) Клеявічы, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Партыя: | Камуністычная партыя Беларусі (1985—1990) |
Сужэнец: | жанаты |
Дзеці: | двое |
Адукацыя: | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1981) |
У чэрвені 1973 году скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум (Магілёўская вобл.). У 1973—1975 гг. служыў у Савецкім войску. У 1975—1976 гг. працаваў заатэхнікам(en) у саўгасах «Дубрава» (в. Белая Дубрава, Касьцюковіцкі раён) і «Брацкі» (в. Брацькавічы, Касьцюковіцкі раён), калгасе «Ленінская іскра» (в. Муравільле, Пралетарскі сельсавет, Касьцюковіцкі раён). У 1976—1977 гг. — галоўным заатэхнікам, а ў 1977—1985 г. — кіраўніком саўгасу «Каўгарскі» (в. Каўгары, Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобл.). У 1981 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (Горкі, Магілёўская вобл.). У 1985—1990 гг. — на савецка-партыйных пасадах. З траўня 1990 г. па травень 1995 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня ад Краснапольскай выбарчай акругі № 300, на пасаду якога абраўся ў якасьці 1-га сакратара Краснапольскага раённага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі. На пасадзе дэпутата быў сакратаром Камісіі па праблемах ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У 1992—1994 гадах адначасна быў камэрцыйным кіраўніком фонду «Спадчына Чарнобыля» (Вугоршчына). Таксама выступіў заснавальнікам сумесных прадпрыемстваў «Эспрэс-Сэрвіс-Брама» і «ТаймІнвэст». Тым часам, артыкул 1 Закона аб барацьбе са злачыннасьцю ў сфэры эканомікі ад 15 чэрвеня 1993 году забараняў дзяржаўным службоўцам займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю[1].
На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 г. быў даверанай асобай і спонсарам А. Лукашэнкі. 17 чэрвеня 1994 году пад Лёзнам (Віцебская вобласьць) быў саўдзельнікам інсцэнаваньня абстрэлу свайго «Мэрсэдэса», на якім вёз А.Лукашэнку, што паспрыяла абраньню апошняга прэзыдэнтам[1]. 4 жніўня 1994 году заняў толькі створаную пасаду кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2], на якой заставаўся да адстаўкі 6 сьнежня 1999 году. 16 траўня 1995 году, праз 2 дні пасьля неканстытуцыйнага рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўных герба і сьцяга, зьняў з будынка Рэзыдэнцыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на той час яшчэ дзяржаўны бела-чырвона-белы сьцяг і парваў яго на кавалкі, паставіўшы на іх свой подпіс з датай. Пасьля ўзьняў над Рэзыдэнцыяй чырвона-зялёны сьцяг[3]. У жніўні 1995 г. стварыў у падпарадкаваньні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі прадпрыемства «ГандальЭкспа» («ТоргЭкспа»), якое да закрыцьця ў 1999 г. пазьбегла падаткаабкладаньня ў Беларусі і Расеі ($4 млрд) на больш як $4,5 млрд ў выніку адмысловага прэзыдэнцкага распараджэньня[4]. Зь лютага 2000 г. па 2001 г. быў кіраўніком аддзелу лягістыкі ў расейскім прадпрыемстве «Ітэра» (Масква). У наступным перайшоў на працу ў будаўнічае прадпрыемства. У 2011 годзе вярнуўся ў Менск, дзе ўладкаваўся ў прыватнае прадпрыемства[5].
У жніўні 1995 г. Іван Ціцянкоў стварыў у падпарадкаваньні галоўнай гаспадарчай управы Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнае гандлёва-экспазыцыйнае прадпрыемства «ГандальЭкспа» («ТоргЭкспа») са статутным капіталам 59 млн рублёў ($5,12 тыс.)[6] і сядзібай за Менскім заводам лядоўняў «Атлянт» па пр. Машэрава, д. 61 (цяпер пр. Пераможцаў)[7]. 22 лістапада А. Лукашэнка падпісаў Распараджэньне № 230 «Аб падатковых ільготах дзяржаўнаму гандлёва-экспазыцыйнаму прадпрыемству „ГандальЭкспа“» пад грыфам «Не для друку» з 2 пунктаў. Першы пункт абвяшчаў: «З мэтай забесьпячэньня насельніцтва Рэспублікі Беларусь таварамі народнага спажываньня напярэдадні новага года вызваліць прадпрыемства „ГандальЭкспа“ ад выплаты мытаў, акцызаў і падатку на дададзеную вартасьць … на падставе кантрактаў, узгодненых з Кіраўніцтвам справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Другі пункт распараджэньня прадпісваў: «накіроўваць сродкі, захаваныя „ГандальЭкспа“, у спэцыяльны фонд прэзыдэнта»[4]. 23 лістапада «ГандальЭкспа» заключыў з ангельскім ТАА «Саюзнае разьмеркаваньне» (анг. Union Distribution) дамову аб пастаўцы ў Беларусь 50 відаў тавараў на агульную суму $500 млн. У сьпісе тавараў значыліся: аўтамабілі, малако, мяса і «іншыя прамысловыя тавары». Адзін з пунктаў кантракта прадугледжваў: «На даручэньне Пакупніка плацяжы могуць ажыцьцяўляцца трэцімі асобамі на рахункі, названыя Прадаўцом, зь пісьмовай згоды абодвух бакоў», што дазволіла выкарыстаць падатковыя льготы староньнімі прадпрыемствамі. 30 лістапада 1-ы намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь Вікенці Макарэвіч падпісаў распараджэньне «Аб пропуску грузаў фірмы „ГандальЭкспа“». Большасьць пастаўленых тавараў склалі падакцызныя заходнеэўрапейскія алькагольныя напоі і цыгарэты, што «ГандальЭкспа» рээкспартаваў у Расею. Вызваленьне ад падаткаабкладаньня перавысіла $320 млн, што раўнялася каля 10% даходаў дзяржаўнага каштарысу Беларусі і пераўзышло агульныя выдаткі дзярж.каштарысу на адукацыю, навуку і культуру[8].
За студзень — сакавік 1996 году «ГандальЭкспа» увезла ў Беларусь тавараў на суму $176 млн, што склала 24% ад $732 млн агульнага імпарту ў краіну за 1-ы квартал году. У тым ліку за люты 1996 г. «ГандальЭкспа» паставіла ў Беларусь тавараў на $113,6 млн, зь якіх сьпіртовых напояў (пераважна гарэлкі) на $100 млн (88%), рэшту сумы склалі раскошныя аўтамабілі[9]. 29 лютага 1-ы намесьнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Расеі(ru) Валер Круглікаў падпісаў Указаньне № 01-14/220ДСП «Аб афармленьні тавараў, увозімых з Рэспублікі Беларусь» у сувязі са «зьвесткамі аб масавым увозе на мытную тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі з Рэспублікі Беларусь тавараў, раней імпартаваных туды арганізацыяй „ГандальЭкспа“ бяз сплаты мытаў, прадугледжаных Пагадненьнем аб Мытным зьвязе». У выніку ў красавіку на чыгуначных станцыях Калодзішчы, Мачулішчы (Менскі раён) і Радашкавічы (Маладэчанскі раён, Менская вобласьць) скапілася 380 вагонаў з гарэлкай, якія ахоўвалі ўнутраныя войскі Беларусі, бо на расейскай мяжы часова сталі патрабаваць сплаты мыта[8]. Наступствам стаў 17-кратны рост гандлю алькаголем у Беларусі за 1996 г., хоць яго вытворчасьць у краіне скарацілася на 1/3. Мытны зьвяз з Расеяй, які прадугледжваў адсутнасьць дагляду на беларуска-расейскай граніцы, дазволіў «ГандальЭкспа» пазьбегнуць выплаты звыш $4 млрд расейскіх мытаў, акцызаў і падаткаў да закрыцьця прадпрыемства ў 1999 годзе[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.