From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёды[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Густатцы. Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 424 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шаркоўшчыны.
Ёды лац. Jody | |
У цэнтры вёскі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Шаркоўшчынскі |
Сельсавет: | Ёдзкі |
Насельніцтва: | 424 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2154 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°27′5.9″ пн. ш. 27°13′53.6″ у. д. |
± Ёды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ёды — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляная барокавая Ільлінская царква і клясыцыстычны палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Першы пісьмовы ўпамін пра Ёды датуецца 1701 годам, калі ўладальнікі мястэчка Сапегі перадалі яго ў заставу Масальскім.
У 1742 годзе Ёды набыў Мікалай Лапацінскі, падчашы амсьціслаўскі. Каля 1754 году з фундацыі Лапацінскіх у мястэчку збудавалі царкву.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ёды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 15 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ёды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ёды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ёды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Ёды ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці.
На 1997 год у Ёдах было 188 двароў. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Ёдах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта, лясьніцтва. Дзеюць касьцёл і царква.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.