адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёдзкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ёды.
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Шаркоўшчынскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Полацкай, з 8 студзеня 1954 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Віцебскай). 17 красавіка 1962 году раён скасаваны. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Шаркоўшчынскаму раёну.
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісьценкі, Касьцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі ліквідаванага Валожынскага сельсавету[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.