Skype
праграма для інтэрнэт-камунікацыяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Skype (бел. Скайп) — крос-плятформавы інтэрнэт-камунікатар на аснове тэхналёгіі peer-to-peer.
Skype | |
Распрацоўка | Skype Technologies (Microsoft) |
---|---|
Апошняя вэрсія |
8.117.0.202 (Windows Desktop) (12 красавіка 2024 г.; 34 дні таму[1]) 12.1815.210.107 (Xbox) (23 лістапада 2022 г.; 17 месяцаў таму) |
Напісаны на | Delphi, Objective-C, C++ з Qt[3] |
АС | крос-плятформавая |
Тып | сафтфон |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Афіцыйная старонка | www.skype.com |
Skype робіць магчымым бескаштоўныя галасавыя размовы і наўпроставыя відэатрансьляцыі паміж карыстальнікамі праграмы, а таксама танныя размовы з тэлефоннымі абанэнтамі стацыянарных і мабільных сетак з дапамогаю тэхналёгіі VoIP (Voice over IP) (SkypeOut). Акрамя таго, Skype дазваляе ажыцьцяўляць выклікі са стацыянарных і мабільных тэлефонаў на skype-уліковікі (SkypeIn) і абмен тэкставай інфармацыі з дапамогаю ўручную набранага тэксту, падтрымліваецца перасылка файлаў.