Rubber Soul
From Wikipedia, the free encyclopedia
Rubber Soul — шосты брытанскі і адзінаццаты амэрыканскі альбом The Beatles. Запісаны за чатыры тыдні да калядных продажаў. Амэрыканскі рэліз зьмяшчаў два акустычныя трэкі з папярэдняга Help!, што рабіла дыск больш фолькавым. Брытанскі рэліз дэманстраваў уплыў музыкі соўл у адпаведнасьці з назовам.
Хуткія факты Rubber Soul, Альбом The Beatles ...
Rubber Soul | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 3 сьнежня 1965 г. | |
Запісаны | 1965 | |
Жанр | фолк-рок · рок · поп-рок | |
Працягласьць | 35:50 | |
Выдавец | Parlophone · capital · EMI | |
Прадусар | Джордж Мартын | |
Храналёгія The Beatles | ||
Help! (1965) |
Rubber Soul (1965) |
Revolver (1966) |
Закрыць
Дыск часта прылічаюць да аднаго з найлепшых альбомаў усіх часоў.[1][2] У 2003 годзе, альбом стаўся нумарам 5 ў сьпісе 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі часопісу Rolling Stone[3]. У 2006, альбом быў абраны часопісам Time адным са 100 найлепшых альбомаў усіх часоў.[4]