Музычны альбом
зборнік музычных твораў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Музычны альбом — набор музычных кампазыцыяў, выпушчаных разам, у стандартным фармаце, даступных для прайграваньня на папулярных прыладах, што граюць музыку.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Альбом (неадназначнасьць).
Выраз «альбомны запіс» зьявіўся пасьля таго, як некалькі грамкружэлак сталі прадавацца як адно выданьне, зьмешчаныя ў кнігу, якая нагадвае фотаальбом. Пазьней, «альбомам» сталі зваць доўгаграючыя 33⅓ аб/хв 12-цалевыя кружэлкі (гл. таксама LP), таму што ў іх уваходзіла столькі музыкі, колькі раней утрымоўваў цэлы альбом. Стандартам папулярнай музыкі стала 12-14 песень у альбоме, першапачаткова аўтарскія адлічэньні залежылі ад колькасьці песень.
Цяпер, калі грамкружэлкі сталі архаізмам, тэрмін «альбом» ставіцца да любой калекцыі гукавых запісаў, такіх як кампакт-касэта, кампакт-дыск, мінідыск, DVD-Audio, SACD. У музычных анлайн-крамах, такіх як iTMS, група зь некалькіх запісаў, выпушчаных у адзін і той ж час, таксама завецца альбомам.