Rammstein
нямецкі індастрыял-мэталёвы гурт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Rammstein (нямецкае вымаўленьне — [ˈʁamʃtaɪn], літ. «таранны камень») — нямецкі рок-гурт. Зьяўляецца адным з найбольш вядомых рок-гуртоў Нямеччыны, добра вядомы ва ўсім сьвеце.
Rammstein | |
Надпіс «Rammstein» ґарнітурай гурта | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | з 1994 — цяпер |
Адкуль | Нямеччына, Бэрлін |
Мова | нямецкая, ангельская, гішпанская |
Жанр(ы) | індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte |
Выдавец | Motor Music · Republic · Slash · Universal · Vagrant |
Зьвязаныя праекты | Feeling B · First Arsch |
Іншыя праекты | Lindemann · Till Lindemann · Emigrate |
Удзельнікі | Тыль Ліндэман Рыхард Круспэ Паўль Ляндэрс Олівэр Рыдэль Крыстоф Шнайдэр Крысьціян Лёрэнц |
Узнагароды і прэміі | |
www.rammstein.de |
Музычны стыль Rammstein аб’ядноўвае элемэнты індастрыял-мэталу й электроннае музыкі. Характэрным для гурта зьяўляецца стыль Neue Deutsche Härte. Большасьць песьняў напісаная на нямецкай мове, але ёсьць песьні, якія напісаныя на некалькіх мовах, напрыклад «Ausländer», «Stirb nicht vor mir»[1][2]. У гурта ёсьць песьня на гішпанскай мове — «Te quiero puta!»[3]. Rammstein таксама добра вядомыя сваімі сцэнічнымі шоў і эпатажнымі тэкстамі.
Па стане на 2018 год гурт прадаў каля 20 млн копіяў альбомаў[4]. Станам на 25 траўня 2024 году гурт выпусьціў 8 студыйных альбомаў і іншыя творы .