From Wikipedia, the free encyclopedia
Northrop B-2 Spirit (Northrop Grumman B-2 Spirit) — цяжкі малапрыкметны стратэгічны бамбавік, распрацаваны амэрыканскай кампаніяй Northrop Grumman, прызначаны для прарыву шчыльнай СПА і дастаўкі звычайнай або ядзернай зброі. Для забесьпячэньня малапрыкметнасьці шырока выкарыстаныя стэлс-тэхналёгіі:
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
B-2 Spirit | |
---|---|
Апісаньне | |
Прызначэньне | Малапрыкметны стратэгічны бамбавік |
Павозка, чал. | 2 |
Першы палёт | 17 ліпеня 1989 |
Пачатак эксплюатацыі | 1997 |
Вытворца | Northrop |
Памеры | |
Даўжыня | 20,9 м |
Размах крылаў | 52,12 м |
Вышыня | 5,1 м |
Плошча крылаў | 460 м² |
Маса | |
Пусты | 71 700 кг |
Падрыхтаваны | кг |
Макс. узлётная | 171 000 кг |
Сілавая ўсталёўка | |
Рухавікі | F118-GE-100 |
Цяга (магутнасьць) | 4 па 7700 кгс |
Характарыстыкі | |
Макс. хуткасьць | 860 км/г |
Баявы радыюс | 5300 км |
Далёкасьць палёту | 11100 км |
Практычная столь | 15000 м |
Хуткапад'ёмнасьць | м/мін |
Узбраеньне | |
Ядзернае:16х В61-11(20 мэгатон) ці 16х В83(1.1 мэгатона) ці 16х AGM-129 ACM альбо 16х AGM-131 SRAM 2 Бомбавае: 80 Mk.82, 16 Mk.84 ці 36 касэтных бомбаў CBU-87, CBU-89 GATOR, CBU-97 |
Дакладнае значэньне эфэктыўнай плошчы расьсейваньня для B-2 не паведамляецца; па розных ацэнках, гэтая велічыня можа складаць ад 0,0014 м² да 0,1 м².
B-2 зьяўляецца самым дарагім самалётам у сьвеце (і, верагодна, самым дарагім самалётам у гісторыі авіяцыі). На 1998 год кошт аднаго B-2 без уліку навукова-дасьледчых і канструктарскіх працаў складаў 1,157 млрд даляраў. Кошт усёй праграмы B-2 на 1997 год ацэньваўся амаль у 45 млрд даляраў; такім чынам, з улікам навукова-дасьледчых і канструктарскіх працаў кошт адной машыны на той момант дасягаў 2,1 млрд даляраў.
Стварэньне цяжкага бамбавіка пачалося ў 1979 годзе па праграме «Advanced Technology Bomber» (ATB). Халодная вайна ішла поўным ходам, і падчас перадвыбарнай кампаніі ў 1979—1980 гадах Рональд Рэйган абяцаў узнаўленьне амэрыканскіх узброеных сіл. 22 жніўня 1980 году міністэрства абароны ЗША абвясьціла, што вядуцца працы па стварэньні пэрспэктыўных малапрыкметных самалётаў, уключаючы праект «ATB».
Пасьля ацэнкі праектаў конкурс ATB быў скарочаны да двух каманд — Northrop/Boeing і Lockheed/Rockwell, кожная каманда атрымала кантракт на наступныя дасьледаваньні. Праект «ATB» фінансаваўся пад кодавай назвай «Aurora». 20 кастрычніка 1981 году каманда Northrop/Boeing была вызначаная пераможцам у конкурсе праектаў.
Праект Northrop атрымаў пазначэньне B-2 зь імем «Spirit». Дызайн самалёта быў зьменены ў сярэдзіне 80-х гадоў, што затрымала першы палёт на два гады і прымусіла выдаткаваць яшчэ 1 млрд даляраў ЗША на праграму распрацоўкі. У 1997 годзе з рассакрэчаных дакумэнтаў міністэрства абароны стала вядома, што на праект «ATB» ў агульнай суме пайшло 45 млрд даляраў ЗША[1].
Упершыню B-2 быў паказаны грамадзкасьці 22 лістапада 1988 году на заводзе ВПС № 42 у Палмдэйле, Каліфорнія, дзе ён і быў сабраны. Першы публічны палёт адбыўся 17 ліпеня 1989 году. У 1995 годзе B-2 «Дух Місуры» быў выстаўлены на міжнародным авіясалёне Ле-Буржэ.
Усяго пабудаваны 21 самалёт B-2. Амаль усе яны названыя ў гонар штатаў ЗША[2]; самалёт «Дух Кіці Хоўка» названы ў гонар радзімы Братоў Райт.
Першы выпадак баявога ўжываньня меў месца падчас вайны НАТО супраць Югаславіі у 1999 годзе. Па мэтах была скінутая вялікая колькасьць высокадакладных бомбаў. Пры гэтым B-2 зьдзяйсьнялі беспасадкавы пералёт з базы ВПС «Уайтмэн» у шт. Місуры у Косава і назад на базу.
У наступныя гады B-2 ужываліся ў войнах у Іраку і Аўганістане. З дазапраўкай у паветры B-2 зьдзейсьніў адзін з самых доўгіх сваіх баявых вылетаў, узьляцеўшы з авіябазы «Ўайтмэн» у штаце Мізуры, выканаўшы баявую задачу і вярнуўшыся на родную базу.
Падчас вайны ў Іраку B-2 зьдзяйсьнялі баявыя вылеты з атола Дыега Гарсія і іншы «перадавой базы», назоў якой не выдавалася. З двух гэтых пазыцыяў было зьдзейсьнена 22 баявых вылету. З авіябазы «Ўайтмэн» было зьдзейсьнена 27 баявых вылетаў. Падчас 49 вылетаў было скінутая больш 300 тон боепрыпасаў. Працягласьць баявых вылетаў склала больш 30 гадзін. Падчас аднаго з вылетаў B-2 заставаўся ў паветры без пасадкі на працягу 50 гадзін.
Першы выпадак баявога ўжываньня меў месца падчас апэрацыі НАТО у Югаславіі у 1999 годзе. Па цэлях былі скінутыя больш 600 высокадакладных бомбаў (JDAM), якія таксама былі ўжытыя ўпершыню[3].
Па меркаваньні аргентынскага журналіста Дыега Зампіні, падчас вайны НАТО супраць Югаславіі (1999) былі зьбітыя два самалёты B-2: першы (88-0329, «Дух Місуры») зьбіты 20 траўня над прыгарадам Бялграду ЗРК С-300П, другі (88-0332, «Дух Вашынгтону») падбіты 1 чэрвеня і зваліўся ў Харватыі[4].
Па меркаваньні Д. Зампіні, сыстэмы С-300П былі пастаўленыя ў Югаславію ў абыход міжнароднага эмбарга па загадзе прэм’ер-міністра Расеі Чарнамырдзіна. Адсутнасьць афіцыйных заяваў з боку югаслаўскага кіраўніцтва Д. Зампіні тлумачыць меркаваньнямі сакрэтнасьці і інструкцыямі Чарнамырдзіна[4]:
Падобная заява зрабіла бы відавочнай магчымасьць расейцаў нэўтралізаваць сучасныя амэрыканскія бамбавікі, таму Мілошавіч, атрымаўшы інструкцыі ад Чарнамырдзіна, замоўчаў факт зьнішчэньня чатырох амэрыканскіх самалётаў.
Гэтае паведамленьне ставіцца пад сумнеў экспэртамі. Так, падчас апэрацыі NATO сэрбскі бок наогул не валодаў сыстэмамі С-300[5]. Фатаграфіі расейскіх вайскоўцаў у сэрбскай форме побач з комплексам С-300 у 1998 годзе былі зьнятыя ў Падмаскоўі і «выпадкова» прадстаўленыя агалосцы для дэзінфармацыі суперніка аб сыстэмах СПА Югаславіі[6].
Амэрыканскі бок страту вышэйпаказаных бамбавікоў не прызнаў. Існуюць таксама сьведчаньні, якія пацьвярджаюць, што самалёты з паказанымі бартавымі нумарамі працягвалі эксплюатавацца пасьля 1999 году. У прыватнасьці, «Дух Місуры» быў сфатаграфаваны падчас вайсковай апэрацыі супраць Іраку ў 2003 годзе[7], а ў 2004 годзе на ім упершыню зьдзейсьніў палёт цалкам жаночы экіпаж[8]. «Дух Вашынгтону» сфатаграфаваны на авіябазе Ўайтмэн у 2008 годзе[9] і на некалькіх іншых авіябазах у 2006—2007 гадах[10].
У канцы 2001 году ЗША пачалі нанасіць паветраныя ўдары па Аўганістане, месцы знаходжаньня тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда, узначаленай У. Бэн Ладэнам, які падазраецца ў арганізацыі тэрактаў 11 верасьня ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Гэта стала пачаткам шматмесячных бамбаваньняў, якія ў канчатковым выніку прывялі да падзеньня ўрада талібаў. 44-гадзінныя палёты бамбавікоў B-2 з базы Ўайтмэн былі самымі доўгімі ў гісторыі.
Пасьля таго, як распачалося міжнароднае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Лібіі, якая знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны, тэлеканал CBS перадаў, што тры амэрыканскія бамбардзіроўшчыкі B-2 скінулі 20 сакавіка 40 бомбаў JDAM (45[11]) на ўмацаваныя самалётныя ангары на аэрадроме Аль-Гардабія[12].
Па афіцыйных зьвестках ЗША да 2010 году ў небаявым здарэньні быў страчаны адзін бамбавік B-2. 23 лютага 2008 году самалёт B-2 (сэрыйны нумар 89-0127, «Дух Канзасу») пацярпеў крушэньне ў берагоў ціхаакіянскага вострава Гуам на амэрыканскай ваеннай базе Андэрсан. Гэта быў першы выпадак крушэньня самалёта гэтага тыпу. Абодва пілёты змаглі катапультавацца. Пасьля аварыі палёты ўсіх самалётаў гэтага тыпу былі прыпыненыя. У канцы красавіка 2008 году палёты былі адноўленыя. Камісія па расьсьледаваньні прыйшла да высновы, што аварыя адбылася з-за халатнасьці наземнага пэрсаналу, які не ўключыў абаграваньне прымача паветранага ціску для выдаленьня назапашанага ў ім кандэнсату. З-за гэтага сыстэма кіраваньня самалёта атрымлівала завышанае значэньне хуткасьці і раней часу дала каманду на адрыў ад зямлі. Дзеяньні экіпажа прызнаныя правільнымі, іншых адхіленьняў ад штатнага рэжыму ў працы бартавых сыстэм ня выяўлена, а мадэляваньне сытуацыі на трэнажоры паказала, што выратаваць самалёт было немагчыма.
У цяперашні час з 21 самалёта B-2 16 знаходзяцца на ўзбраеньні, чатыры выкарыстоўваюцца ў якасьці трэніравальных і адзін у якасьці лётнай лябараторыі для адпрацоўкі плянаваных да прыняцьця на ўзбраеньне высокадакладных сыстэм зброі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.