Nokia N-Gage (Эн-гэйдж) — гэта мабільны тэлефон і гульнявая кансоль. Сусьветная прэзэнтацыя апарату адбылася 7 кастрычніка 2003 году фінскай кампаніяй «Нокія». Ужо ў дзень рэлізу для новай кансолі было прадстаўлена 7 гульняў. Належыць да сямейства смартфонаў Nokia Series 60.

Хуткія факты Вытворца, Дыяпазоны частасьцяў ...
Nokia N-Gage
Thumb
Nokia N-Gage
Nokia N-Gage
Thumb
Вытворца «Нокія»
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800, GSM 1900
Дата спыненьня 26 лістапада 2005
Наступнік Nokia N-Gage QD
Тып корпусу клясычны
Маса 137 г
Памеры 134x70x20 мм
Апэрацыйная сыстэма Symbian[d]
Цэнтральны працэсар ARM9[d]
Вонкавая памяць MultiMediaCard[d]
Пярэдняя камэра не
Інтэрфэйсы USB, Bluetooth
n-gage.com/ngi/firstgen/…
Закрыць

Тэхнічныя характарыстыкі

Фактычна N-Gage уяўляе сабою смартфон пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы Symbian вэрсіі 6.1. Гэта трохдыяпазонны GSM апарат (900/1800/1900 Mhz) вагою 137 г (са стандартнай 850 мАг Li-Ion батарэяй), мае наступныя памеры: 134×70×20 мм (даўжыня/шырыня/таўшчыня). Сэрцам дэвайса зьяўляецца 104 МГц ARM9E працэсар. Апарат мае 4096-каляровы дысплэй памерам 176×208 піксэляў, 4 МБ убудаванай флэш і каля 16 МБ апэратыўнай памяці. Камунікатыўныя магчымасьці вельмі шырокія: Bluetooth , USB, GPRS, e-mail (IMAP4, POP3, SMTP, MIME2). Мэляманаў пацешыць наяўнасьць FM-радыё (з памяцьцю на 10 станцыяў), мэдыяплэер (з падтрымкаю MP3 і AAC) і падтрымка картак памяці фармату MMC.

Гульнявыя магчымасьці

Гэймерам N-Gage дае гульнявую графіку на ўзроўні Sony Playstation, магчымасьць мультыплэеру без выкарыстаньня проваду (праз Bluetooth і Internet сэрвіс N-Gage Arena), больш за 50 гульняў на самы розны густ. Да найбольш папулярных гульняў адносяцца: Ashen, Asphalt: Urban GT, Civilization, Colin McRae Rally 2005, FIFA Soccer 2005, Glimmerati, High Seize, ONE, Pandemonium, Pathway to Glory, Rifts: Promise Of Power, Tomb Raider, Tony Hawk's Pro Skater.

Часткай праекту N-Gage была «Арэна» — сусьветная табліца рэкордаў і форумы для гульцоў, улучальныя форумы на эўрапейскіх мовах. Трохі пазьней на «Арэне» зьявіўся ўэб-чат. «Арэна» даступная як праз мабільныя тэлефоны N-Gage, так і праз свой ўэб-сайт.

Праз гэтыя гульнявыя пульты (game deck) фірма «Нокія» праводзіла канцэпцыю social gameing. У рамках гэтай канцэпцыі гульні зьяўляюцца адной з формаў зносін па мабільным тэлефоне, накшталт гутаркі або MMS'ак. «Нокія» ганарылася гэтай новай магчымасьцю ўладальнікаў N-Gage гуляць дзе заўгодна, з кім заўгодна, узвядучы гэта ў рэклямны слоган лінейкі N-Gage.

Пашырэньне функцыянальнасьці

У дадатак да ўсяго, N-Gage падтрымлівае практычна ўсе гульні і праграмы, напісаныя для іншых смартфонаў «Нокія» пад кіраваньнем Symbian вэрсій 6.1 і 7. Гэта дае магчымасьць шараговаму карыстальніку пашырыць функцыянальнасьць апарату да ўзроўню кішэнёвага кампутара.

Праблемы і іх вырашэньне

Аднак не абыйшлося і без пралікаў. Галоўным недахопам апарату была неабходнасьць весьці размову, прытуляючы яго да вуха старчаком. Гэтая зьява атрымала назву "sidetalking". Нязручнай была і патрэба выключаць N-Gage для зьмены карткі памяці. А паколькі гульні прадаваліся менавіта на гэтых носьбітах, то такая патрэба была рэгулярнай. Меліся і некаторыя іншыя, але меншыя хібы ў эрганоміцы. Каб іх выправіць і адначасова зьменшыць кошт (які быў даволі высокі параўнальна з Game Boy), у красавіку 2004 году была анансавана новая вэрсія дэвайсу — N-Gage QD. Ён уяўляў сабою стары N-Gage з новым дызайнам, адсутнасьцю MP3-плэеру, FM радыё, USB-порту і падтрымкі дыяпазону 1900 МГц. Затое зьнікла галоўная загана — "sidetalking" і стандартная батарэя павялічыла сваю ёмістасьць да 1070 мАг. У верасьні 2005 году зьявілася яшчэ адна вэрсія гульнявой кансолі — N-Gage QD Silver Edition. Розьніца паміж Silver Edition і папярэднікам была толькі ў колеры.

Нягледзячы на ўнікальнасьць і інавацыйнасьць прадукту, Nokia N-Gage абмінуў высокі спажывецкі попыт. З восені 2003 году да пачатку 2006 году было прададзена толькі крыху больш за 2 мільёны экзэмпляраў. Для параўнаньня: галоўны канкурэнт Game Boy Advance SP быў прададзены ў колькасьці 38 мільёнаў штук (зь вясны 2003 па сакавік 2006 году).

Наступствы

У адказ на эўрапейскі гульнявы пульт N-Gage QD традыцыйныя прадстаўнікі бізнэсу кампутарных гульнявых прыставак зь Японіі і ЗША выпусьцілі цэлыя дзьве магутныя партатыўныя мадэлі (PSP і DS), убудаваўшы ў іх сродку камунікацыі праз Wi-Fi. Пераканаўшыся ў наяўнасьці пасьлядоўнікаў, фірма «Нокія» адказала выпускам лінейкі мабільнікаў N-series, у якіх можна выкарыстаць шматлікія з ужо распрацаваных для N-Gage гульняў, запампоўваючы іх з Сеткі і купляючы рэгістрацыйныя нумары.

Тэхнічныя характарыстыкі

Больш інфармацыі Агульныя характарыстыкі, Званкі ...
Агульныя характарыстыкі
Дыяпазоны частасьцяўGSM 900, GSM 1800, GSM 1900
ПлятформаSeries 60
Тып корпусуклясычны
Антэнаубудаваная
Вага137 г
Памеры134x70x20 мм
Званкі
Тып мэлёдыяўполіфанічныя
Вібразванокёсьць
Рэдактар мэлёдыяўёсьць
Сувязь
ІнтэрфэйсыUSB, Bluetooth
Доступ у інтэрнэтWAP, GPRS, HSCSD, POP/SMTP-кліент
Мадэмёсьць
Сынхранізацыя з кампутарамёсьць
Паведамленьні
Дадатковыя функцыі SMSувод тэксту са слоўнікам, адпраўка SMS некалькім адрасатам
MMSёсьць
Іншыя функцыі
Гучная сувязь (убудаваны дынамік)ёсьць
Кіраваньнегаласавы набор
Дадатковая інфармацыя
Камплектацыятэлефон, акумулятар, сеткавае з/у, партатыўная hands-free, кружэлка ПА, інтэрфэйсны кабэль, інструкцыя
Асаблівасьціканвэртар валют, слот для карт памяці MMC, дыктафон, злучаныя SMS-паведамленьні, USB-кабэль у камплекце
Экран
Тып экранакаляровы TFT экран, 4096 колераў
Памер экрана176x208 пікс.
Індыкацыякошты гутаркі, часу гутаркі
Мультымэдыйныя магчымасьці
Убудаваная фотакамеране
АўдыёFM-радыёпрымач, MP3-прайгравальнік
Гульніёсьць
Java-прыкладаньніёсьць
Аб'ём убудаванай памяці3.4 Мб
Тып карты памяціMMC
Акумулятар
Тып акумулятараLi-Ion
Ёмістасьць акумулятара1050 мАг
Час гутаркі4:00 г:хвіл
Час чаканьня200:00 г:хвіл
Запісная кніжка і арганайзэр
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцюёсьць
Арганайзэрбудзільнік, калькулятар, плянавальнік задач
Закрыць

Гульні

Хуткія факты Раньнія варыянты, Партатыўныя кансолі Nintendo ...
Партатыўныя гульнявыя сыстэмы
Раньнія варыянты
Гл. Microvision і Партатыўныя гульні
Партатыўныя кансолі Nintendo
Game & Watch | Game Boy (Pocket | Light) | Game Boy Color | Game Boy Advance (SP | Micro) | Nintendo DS (Lite)
Партатыўныя кансолі Bandai
WonderSwan | WonderSwan Color | SwanCrystal
Партатыўныя кансолі GamePark/Holdings
GP32 | GP2X | XGP | XGP Mini | XGP Kids
Партатыўныя кансолі SNK
Neo Geo Pocket | Neo Geo Pocket Color
Партатыўныя кансолі Sega
Game Gear | Nomad | Mega Jet
Партатыўныя кансолі Sony
PocketStation | PlayStation Portable
Іншыя
Atari Lynx | Gamate | Watara Supervision | Game.com | Gizmondo | N-Gage | TurboExpress | Pepper Pad | GameKing | iRiver G10
Параўнаньне
Закрыць

Для Nokia N-Gage выпушчаныя наступныя гульні (ні адна зь іх не перакладзеная на беларускую ці расейскую мовы):

  • Ashen
  • Asphalt Urban GT
  • Asphalt Urban GT 2
  • Atari Masterpieces Vol. I
  • Atari Masterpieces Vol. II
  • Bomberman
  • Call of Duty
  • Catan
  • Civilization
  • Colin McRae Rally 2005
  • Crash Nitro Kart
  • FIFA Football 2004
  • FIFA Football 2005
  • Flo Boarding (Europe only)
  • Glimmerati
  • High Seize
  • King of Fighters EXTREME
  • Marcel Desailly Pro Soccer
  • Mile High Pinball
  • MLB Slam
  • Moto GP
  • NCAA Football 2004
  • ONE
  • Operation Shadow
  • Pandemonium
  • Pathway to Glory
  • Pathway to Glory: Ikusa Islands
  • Payload
  • Pocket Kingdom
  • Puyo Pop
  • Puzzle Bobble VS
  • Rayman 3
  • Red Faction
  • Requiem of Hell
  • Rifts: Promise of Power
  • Snakes
  • Sega Rally
  • SonicN
  • Spider-Man 2
  • SSX: Out of Bounds
  • Super Monkey Ball
  • System Rush
  • The Elder Scrolls Travels: Shadowkey
  • The Roots: Gates of Chaos
  • The Sims Bustin' out
  • Tiger Woods PGA Tour 2004
  • Tom Clancy's Ghost Recon: Jungle Storm
  • Tom Clancy's Splinter Cell: Chaos Theory
  • Tom Clancy's Splinter Cell: Team Stealth Action
  • Tomb Raider
  • Tony Hawk's Pro Skater
  • Virtua Tennis
  • Virtua Cop
  • Warhammer 40,000
  • Worms World Party
  • WWE Aftershock
  • Xanadu Next
  • X-Men Legends
  • X-Men Legends II: Rise of Apocalypse

Шматлікія гульні, распрацаваныя для мабільных тэлефонаў, ідуць на N-Gage. Яны валодаюць горшай графікай, бядней сюжэтам і павольней, чым спэцыялізаваныя гульні. Зрэшты, наяўнасьць джойсьціка і гульнявы дызайн пульта робіць гульню на N-Gage пераважней, чым на іншых мабільніках. Сярод гэтых гульняў ёсьць наступныя:

  • HinterWars
  • Tibia

Гульня «Зьмейкі»

Адна з гульняў для N-Gage асаблівая. Гэта гульня Зьмейкі (Snakes). Фірма «Нокія» распаўсюджвае гэтую гульню бясплатна з сэнтымэнтальных меркаваньняў. Справа ў тым, што адна з першых гульняў, якія «Нокія» распрацавала для мабільнікаў, была гульня Snake (Пітон). Мабільнікаў было прададзена шмат, і «Пітон» неверагодна распаўсюдзіўся. Гульня Snakes разглядаецца, як новае пакаленьне таго самога «Пітона», прабацькі самой канцэпцыі «гульня на мабільніку».

Трохмерныя «Зьмейкі» зараз выпускаюцца і для новых мабільнікаў N-Series. Але вэрсія для N-Gage адрозьніваецца трыма рысамі. Па-першае, «Зьмейкі» для N-Gage бясплатныя і могуць капіявацца гульцамі. Больш таго, гэта заахвочваецца. У гульню ўбудаваны «вірусны» (дакладней пірынгавы: ад аднаго пульта да іншага) мэханізм распаўсюджваньня праз Bluetooth. (Зрэшты, дрэнна які працуе з-за вялікага памеру гульні ў параўнаньні з вольнай памяцьцю гульнявога пульта.) На гэтым «вірусным маркетынгу» заснаваная і рэкляма гульні.

Па-другое, «Зьмейкі» для N-Gage уключаюць рэжым сумеснай гульні. Да чатырох гульцоў могуць гуляць у «Зьмейкі» праз Bluetooth. Па-трэцяе, «Змьейкі» для N-Gage трымаюць табліцу рэкордаў ня толькі ў мабільніку, але і на Арэне, гульнявым сэрвэры «Нокія». Усе гэтыя спаборніцкія магчымасьці выключаныя з наступных вэрсій «Зьмеек».

Падобныя мадэлі

  • LG B2070
  • Hitachi HTG-660
  • AMOI M350
  • Motorola E1120
  • Motorola E1060

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.