Honda Jazz
From Wikipedia, the free encyclopedia
Honda Jazz (па-беларуску: Хо́нда Джаз), вядомая таксама як Honda Fit (бел. Хонда Фіт) — субкампактны аўтамабіль японскага вытворцы Honda, які выпускаецца з 2001. У дадзены момант зьбіраецца ў другім пакаленьні. У Эўропе, Акіяніі, на Бліжнім Усходзе, у Афрыцы, Аўстраліі і большай частцы Азіі распаўсюджваецца пад маркай «Jazz», у Японіі, Кітаі і Амэрыцы — пад маркай «Fit».
Дзякуючы сусьветнаму маркетынгу і зборцы на дзесяці заводах у васьмі краінах[1] да ліпеня 2010 року продажы Honda Jazz перавысілі 3,5 мільёны[2]. Выпускаецца на такой самай фірмовай плятформе Honda для малых аўтамабіляў, што і City, Airwave, Mobilio, Mobilio Spike, Freed і Freed Spike.
У кастрычніку 2010 Honda выпусьціла гібрыдную бэнзынава-электрычную вэрсію Fit для Японіі, а на пачатку 2011 — такую самую і для Эўропы[3][4]. Для ЗША ў ліпені 2012 року была выпушчаная абмежаваная сэрыя электрамабілю Honda Fit EV[5].