цэнтралізаванае сховішча мультымэдыйных файлаў для праектаў Фундацыі Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікісховішча (анг. Wikimedia Commons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца.
Вікісховішча | |
Тып | мэдыясховішча |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская і 131 іншая[1] |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | Джымі Ўэйлз |
Пачатак працы | 7 верасьня 2004 (20 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая для прагляду, патрэбная для загрузкі файлаў |
Прадукцыя | гуказапіс, дакумэнт, відэа, выява |
Прыбытак | няма |
Рэйтынг Alexa | 300[2] |
commons.wikimedia.org |
Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках абсалютна любых праектаў Фундацыі «Вікімэдыі»[3]. Рухавік МэдыяВікі таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце[4]. Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.
Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (анг. fair use).
Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.
Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.
Фундацыя «Вікімэдыя» ладзіць міжнародныя конкурсы для папаўненьня Вікісховішча запатрабаванымі фотаздымкамі. Гэтак конкурс «Вікі любіць славутасьці», у якім беларускія вікімэдыйцы бралі ўдзел у 2012 годзе, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасьці найбольш масавага ў сьвеце. Сярод іншага, ладзяць такія конкурсы, як «Вікі любіць Зямлю», «Вікі любіць навуку» і «Вікі любіць фальклёр». Зь 2016 году ў сярэднім на Вікісховішча запампоўвалі па 10 млн файлаў за год. 16 лістапада 2023 году на Вікісховішча запампавалі 100-мільённы файл. На той час запампавалі звыш 766 000 файлаў, зьвязаных зь Беларусьсю[5].
Насуперак правілу «Перайменаваньне файлаў», якое вызначае магчымыя падставы дзеля перайменаваньня файлаў (а менавіта — зьмена бессэнсоўных або двухсэнсоўных назваў і выпраўленьне відавочных памылак) і наўпрост забараняе пераносы дзеля зьмены мовы ў назьве файлу або нязначнага паляпшэньня назвы, у Вікісховішчы сыстэматычна практыкуюцца перайменаваньні файлаў зь беларускай мовы на ангельскую і летувіскую: напрыклад, c:File:Giedzimin. Гедзімін (K. Alchimovič, 1888).jpg → c:File:Funeral of Grand Duke of Lithuania Gediminas, painting by K. Alchimowicz, 1888.jpg (14 кастрычніка 2023 году), c:File:Giedzimin. Гедзімін (A. Lesser, 1835).jpg → c:File:Painting depicting the Lithuanian Grand Duke Gediminas' dream about an Iron Wolf (painted by Aleksander Lesser in 1835).jpg (26 сьнежня 2022 году), c:File:Troki, Bernardynski. Трокі, Бэрнардынскі (A. Römer, 1865-80).jpg → c:File:Römer Alfred. Ruins of the Trakai Bernardine Church, circa 1865-1880, Lithuania.jpg (29 студзеня 2023 году), c:File:Alkieniki, Franciškanski. Алькенікі, Францішканскі (XIX).jpg → c:File:Drawing of the Franciscan monastery church in Valkininkai, Lithuania, 19th century.jpg (5 жніўня 2023 году) ды іншыя. Апроч таго, 27 жніўня 2022 году адміністратар c:User:Yann перайменаваў файл c:File:Pahonia. Пагоня (1764-92).jpg → c:File:Flag of the Slonim County (1764-1792).jpg (з далейшай зьменай яго апісаньня, у тым ліку па-беларуску) насуперак пададзенай у апісаньні вартай даверу крыніцы (працы сусьветна прызнанага геральдаста Анатоля Цітова) на падставе толькі арыгінальнага дасьледаваньня аднаго зь летувіскіх удзельнікаў без якіх-кольвек вартых даверу крыніцаў датычна самога файлу. Звароты да адміністратараў прыводзяць да блякаваньня і пазбаўленьня правоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.