«Der Tagesspiegel» (па-беларуску: Люстэрка дня) — шматтыражная нямецкамоўная штодзённая газэта выдавецтва «Der Tagesspiegel GmbH» зь сядзібаю ў Бэрліне (Нямеччына), заснаваная ў 1945 годзе. Друкуецца ў шырокафарматным фармаце(simple). Выданьне мае лібэральна-кансэрватыўны(be) ўхіл.

Хуткія факты Тып, Фармат ...
Der Tagesspiegel
Thumb
Тып штодзёньнік[d]
Фармат шырокафарматная[d]
Уладальнік Holtzbrinck Publishing Group[d] і Dieter von Holtzbrinck Medien[d]
Выдавец Verlag Der Tagesspiegel[d]
Краіна
Рэдактар Штэфан-Андрэас Касдорф[d]
Заснаваная 1945
Мова нямецкая[1]
Штаб-кватэра
Пэрыядычнасьць 1 содні[2]
ISSN 1865-2263
Афіцыйны сайт tagesspiegel.de (ням.)
Der Tagesspiegel у Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Першы нумар газэты, заснаванай Эрыкам Рэгэрам(de), Вальтэрам Каршэнам(de), Гэнрыхам фон Швайнішэнам і Эдвінам Рэдслабам(de), быў надрукаваны 27 верасьня 1945 году з дазволу аддзелу кантролю інфармацыі амэрыканскага вайсковага ўраду. Газэта спачатку распаўсюджвалася ў Бэрліне й Брандэнбургу, пакуль у 1948 годзе савецкая блякада Заходняга Бэрліну не абмежавала распаўсюд газэты Заходнім Бэрлінам.

Уладальнікамі газэты былі Эрык Рэгер і Франц Карл Маер(de), пакуль у 1992 годзе выдавецкі дом «Verlagsgruppe Georg von Holtzbrinck(de)» не купіў 51% акцый. Пазьней ён павялічыў сваю долю да 74,8%, а цалкам купіў выдавецтва ў 2003 годзе[3]. 1 чэрвеня 2009 году Дытэр фон Хольцбрынк заснаваў новую мэдыя-кампанію «Holtzbrinck Medien GmbH» (скарочана «DvH Medien»), якая ў канчатковым выніку набыла ўсю газэту[4]. У лістападзе 2009 году газэта абвясьціла, што зь ліпеня 2010 году ёй больш не спатрэбяцца паслугі інфармацыйнай агэнцыі «Deutsche Presse-Agentur(uk)»[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.