A (літара)
першая літара лацінскага альфабэту / From Wikipedia, the free encyclopedia
A, a (а, эй; курсіў: A a) — 1-ая літара лацінскага альфабэту, 1-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3]. Выкарыстоўваецца амаль ва ўсіх альфабэтах на аснове лацінскага. Літара вядзе паходжаньне ад грэцкае літары альфа (Αα) і фінікійскай алеф. Часьцей за ўсё пазначае галосны гук [a] і ягоныя варыянты, але часам (напрыклад, у ангельскай мове) й іншыя гукі.
Quick Facts Зьвесткі, Мова ...
Літара лацінкі A | |
Aaɑ | |
Выява | |
◄ W X Y Z A B C D E ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Мова | Мова арыгіналу — лацінская мова; цяпер выкарыстоўваецца ў большасьці мовах на лацінскай аснове. |
Тып | асноўная лацінка, альфабэтны; |
Гук | [a] [ɑ] [ɒ] [æ] [ə] [ɛ] [oː] [ɔ] [e] [ʕ] [ʌ] [ɐ] |
Альфабэтная пазыцыя | 1 |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter a latin small letter a |
Юнікод | A: U+0041 a: U+0061 |
HTML | A: A, A
|
UTF-16 | A: 0x41 a: 0x61 |
URL-код | A: %41 a: %61 |
Гісторыя | |
Час зьяўленьня | ~ 700 г. н. э. |
Варыяцыі | Æ Ä Â Ɑ Ʌ Ɐ ª Å ₳ @ Ⓐ ⓐ ⒜ 🅰 |
Разьвіцьцё | |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Close
Літара часта ўваходзіць у склад дыграфаў (найстаражытны зь іх — ae, які выкарыстоўваўся ў лацінскай мове і пазьней пераўтвораны ў лігатуру æ), забясьпечваецца дыякрытычнымі знакамі альбо мадыфікуецца іншым чынам, напрыклад: ă, ą, ä, å, ā, à, á, â, ã і г. д.