Грэцкі альфабэт

сукупнасьць літараў для запісу грэцкай мовы From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэ́цкі альфабэ́т — альфабэт грэцкай мовы і іншых моваў грэцкай групы. Ён бесьперапынна выкарыстоўваецца з канца IX альбо пачатку VIII стагодзьдзя да н. э. Грэцкі альфабэт, бадай, першы альфабэт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літараў, а таксама, у даклясычную эпоху ў некаторых дыялектах грэцкай мовы ўжываліся яшчэ 3 літары — (стыгма) Ϛ, ϛ, (копа) Ϟ, ϟ, (сампі) Ϡ, ϡ. У клясычнай грэцкай мове стыгма, копа, і сампі выкарыстоўваліся для запісу лікаў. Узыходзіць да фінікійскага пісьма. Клясычны агульнагрэцкі альфабэт склаўся ў V-IV стст. да н. э. Кожная літара мела і лічбавае значэньне. Знакі «стыгма», «копа» і «сампі» выкарыстоўваліся для абазначэньня лічбаў. Усходне-грэцкае пісьмо разьвілася ў клясычнае старажытна-грэцкае і бізантыйскае пісьмо, стала асновай для копцкага, гоцкага, славянскага кірылічнага, а магчыма, армянскага і часткова грузінскага пісьма. Заходне-грэцкае пісьмо было зыходным для этрускага, старажытна-германскага рунічнага і лацінскага пісьма. Найбольш старажытныя помнікі грэцкага пісьма датаваныя VIII-VII стст. да н. э. У XIII ст. разьвіваецца малодшы мінускул, які паслужыў узорам для першага грэцкага друкарскага шрыфту (XV ст.). Сучасныя друкаваныя грэцкія літары створаныя ў XVII ст.[1]

Сьпіс знакаў

Больш інфармацыі Літара, Назва ...
Літара Назва Вымаўленьне
Α α альфа [а]
Β β бэта [б, в]
Γ γ гама [ґ, г]
Δ δ дэльта шчыліннае [д]
Ε ε эпсылён [э]
Ζ ζ дзэта [з]
Η η эта [э, гі]
Θ θ тэта шчыліннае [т]
Ι ι ёта [і], [й]
Κ κ капа [к], [ц]
Λ λ лямбда [л']
Μ μ мю (мі) [м]
Ν ν ню (ні) [н]
Ξ ξ ксі [кс]
Ο ο омікрон [о]
Π π пі [п]
Ρ ρ ро [р]
Σ σ ς сыгма [с]
Τ τ таў [т]
Υ υ ыпсылён [і], [ў]
Φ φ фі [ф]
Χ χ хі [х]
Ψ ψ псі [пс]
Ω ω омэга [о]
Закрыць

Транскрыпцыя грэцкага альфабэту дагэтуль зьмяшчае вялікі шэраг спрэчных пытаньняў у беларускім мовазнаўстве[2].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.