7-Zip — архіватар файлаў з высокай ступеньню сьцісканьня. Выкарыстоўвае фармат сьцісканьня LZMA. Праграма вольна распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзыі GNU LGPL.
- Фарматы, якія падтрымліваюцца архіватарам 7-Zip:
- Цалкам: 7z, ZIP (акрамя WinZip 11 вэрсіі), gzip, bzip2, tar.
- Часткова (толькі распакоўка і прагляд): CAB, RAR, ARJ, cpio, MSI, NSIS, RPM, deb, Z, UDF, WIM, XAR, DMG, HFS, ISO, CHM, LZH, Compiled HTMLHelp, SPLIT.
- Вельмі высокі адсотак сьцісканьня ў новым фармаце 7z дзякуючы выкарыстаньню мадэрнізаванага альгарытму LZMA.
- Для фарматаў ZIP и GZIP ступень сьцісканьня на 2—10% вышэй, чым у PKZip и WinZip.
- Магчымасьць стварэньня архіваў фармату 7z, якія распакоўваюцца самі.
- У фармаце 7z магчыма ствараць шматтэчкавыя архівы (на сёньня акрамя архіваў, якія распакоўваюцца самі).
- Магчымасьць шыфраваньня архіваў з дапамогай альгарытму AES-256 (для фарматаў 7z ды ZIP).
- Інтэграцыя ў абалонку Microsoft Windows і Windows NT.
- Плагін для праграм FAR Manager, Total Commander ды Unreal Commander.
- Графічны інтэрфэйс вэрсіі для Windows на 74-х мовах (у тым ліку, беларускамоўны) з функцыямі двухваконнага файловага мэнэджара.
- Магутная вэрсія для команднага радка.
- Існуе вэрсія для 32-разрадных і 64-разрадных сыстэм.
Хуткія факты Распрацоўка, Апошняя вэрсія ...
Закрыць