31 тра́ўня — 152-і дзень году (151-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 215 дзён.
- 1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай
- 1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673
- 1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская
- 1892 — Міхаіл Кікоін, беларускі й францускі мастак
- 1930 — Клінт Іствуд, амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар
- 1948 — Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца
- 1954 — Уладзіслаў Блін, каталіцкі царкоўны дзеяч, біскуп Віцебскай дыяцэзіі (ад 1999)
- 1955 — Уладзімер Кузьмін, расейскі музыка
- 1981 — Мікаэль Антансан, швэдзкі футбаліст
- 1060 — Ісак I Камнін, імпэратар бізантыйскі, фактычны пачынальнік дынастыі Камнінаў
- 1408 — Ашыкаґа Ёшыміцу, японскі шоґун
- 1644 — Мікалай Кішка, магнацкага роду гербу «Дуброва»
- 1654 — Францішак Далмат-Ісайкоўскі, рэлігійны й дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1800 — Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат, кампазытар
- 1916 — Горх Фок, нямецкі пісьменьнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры
- 1937 — Ян Гамарнік, савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч
- 1979 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
- 2009 — Вячаслаў Нявінны, савецкі, расейскі актор тэатру і кіно
- Сусьветны дзень культуры
- Сусьветны дзень без табаку
- Сусьветны дзень бляндынак
- Дзень нараджэньня Буды
- Дзень хіміка (Беларусь, Расея, Украіна)
- Дзень туркменскага дывана
31 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў