14 чэ́рвеня — 166-ы дзень году (165-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 201 дзень.
- 1798 — Францішак Палацкі, чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзяяч
- 1837 — Ўільям Чатэртан Дыкс, ангельскі паэт
- 1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі
- 1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак
- 1928 — Чэ Гевара, арґентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігур Кубінскае рэвалюцыі
- 1931 — Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі
- 1935 — Рыгор Паўтарак, украінскі мовазнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар, акадэмік НАН Украіны
- 1944 — Жанна Бічэўская, расейская нацыяналістычная сьпявачка, народная артыстка Расеі
- 1946 — Дональд Трамп, амэрыканскі бізнэсовец
- 1954 — Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр
- 1956 — Джана Наніні, італьянская сьпявачка і аўтарка песьняў
- 1903 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца
- 1920 — Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст
- 1936 — Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст ды літаратуразнаўца
- 1986 — Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт, публіцыст
- ЗША — Дзень нацыянальнага сьцяга (з 1916 году)
- Сусьветны дзень донара крыві
Мэмарыяльныя дні
- Латвія — Дзень памяці ахвяраў камуністычнага тэрору
14 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў