![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Lacerta_IAU.svg/langbe-tarask-640px-Lacerta_IAU.svg.png&w=640&q=50)
Яшчарка (сузор’е)
сузор’е / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́шчарка (па-лацінску: Lacerta, Lac) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930), названае паводле яшчарак — падатраду атраду лускаватых клясы паўзуноў. Гэтае невялікае і цёмнае сузор’е было створана ў 1687 годзе астраномам Янам Гэвэліем. Найярчэйшыя зоркі Яшчаркі разам складаюць літару W, за што сузор’е часам называюць «Малой Касіяпэяй». Яшчарка разьмешчаная побач зь Лебедзьдзю, Касіяпэяй, Андрамэдай і іншымі. Праз паўночную частку сузор’я праходзіць Млечны Шлях.
- Пра падатрад паўзуноў глядзіце артыкул Яшчаркі.
Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Яшчарка | |
![]() Сьпіс зорак у сузор’і Яшчаркі | |
Лацінская назва | Lacerta |
---|---|
· у родным склоне | Lacertae |
· скарот | Lac |
Простае ўзьняцьцё | 22,5г |
Схіленьне | +45° |
Квадрант | NQ4 |
Плошча | 201 кв. гр. (68-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 17 |
Зорак з плянэтамі | 12 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Lac (3,76m) |
Найбліжэйшая зорка | EV Lac (16,47 сьв. г., 5,05 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −40°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка. |
Закрыць