Яцэк Бартошчэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яцэк Бартошчэ (па-польску: Jacek Bartoszcze; нар. 14 кастрычніка 1961 году ў Бэлжыцах[1] — пам. 20 жніўня 2005 году бліз вёскі Надрыбе-Двор у Люблінскім ваяводзтве[1]) — польскі вайсковы пілёт.
Яцэк Бартошчэ Jacek Bartoszcze | ||||
14 кастрычніка 1961(1961-10-14) — 20 жніўня 2005(2005-08-20) (43 гады) | ||||
Месца нараджэньня | Бэлжыцы | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Надрыбе-Двор | |||
Прыналежнасьць | Польшча | |||
Род войскаў | паветраныя сілы | |||
Гады службы | 1985—2005 | |||
Званьне | ![]() | |||
Узнагароды |
|
Яго дзед, жаўнер Арміі Краёвай, быў арыштаваны НКУС і тры году працаваў у лягеры[2]. Скончыў Вышэйшую афіцэрскую паветраную школу ў Дэмбліне[1], Акадэмію нацыянальнай абароны (1993), курс у Акадэміі ваеннай паветраных сіл ЗША[1].
Быў першым польскім пілётам, які кіраваў F-16 (1997)[3]. Камандаваў 40 палком зьнішчальна-бамбавікавай авіяцыі[3], 2 брыгадай тактычнай авіяцыі[3]. З 2003 году быў кіраўніком роду авіяцыйных войскаў паветраных войскаў — намесьнікам кіраўніка курсаў паветраных сіл[3]. 15 жніўня 2005 году атрымаў званьне генэрала брыгады[4]. Загінуў у выніку аварыі турыстычнага самалёту RV-6, разам з іншай асобай. Невядома, хто кіраваў гэтай машынай[2].
Пахаваньні адбыліся з вайсковым цырыманіялам у Бабіне (Люблінскае ваяводзтва) 24 жніўня 2005 году[1][3].