![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/F-16_Fighting_Falcon.jpg/640px-F-16_Fighting_Falcon.jpg&w=640&q=50)
F-16 Fighting Falcon
From Wikipedia, the free encyclopedia
General Dynamics F-16 Fighting Falcon («сокал, які змагаецца») — шматфункцыянальны лёгкі зьнішчальнік, распрацаваны кампаніяй General Dynamics у ЗША. У 1993 General Dynamics прадала свой авіябудаўнічы бізнэс кампаніі Lockheed Corporation (у цяперашні час — Lockheed Martin). Дзякуючы сваёй унівэрсальнасьці і адносна невысокаму кошту, F-16 карыстаюцца посьпехам на міжнародным рынку ўзбраеньняў, знаходзяцца на ўзбраеньні 24 краін. F-16 зьяўляецца самым масавым зьнішчальнікам чацьвёртага пакаленьня — на 2009 год пабудавана больш за 4400 машын. Хоць F-16 больш не будуецца для ВПС ЗША, ён усё яшчэ вырабляецца на экспарт.
Хуткія факты Тып самалёта:, Павозка (экіпаж), чал.: ...
F-16 | |
---|---|
![]() | |
Тып самалёта: | зьнішчальнік |
Павозка (экіпаж), чал.: | 1 |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1975 году |
Войны і канфлікты: | Лібанская вайна Вайна ў Пэрсыдзкай затоцы Вайна NATO супраць Югаславіі Другая Лібанская вайна Басьнійская вайна Вайна ў Аўганістане (2001) Вайна ў Іраку (2003) |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Першы палёт: | 2 лютага 1974 |
Вытворца: | General Dynamics (да 1993 году) Lockheed Martin (з 1993 году) |
Усяго выраблена: | 4400 (2009 год) |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 15,03 |
Размах крылаў, м: | 9,45 |
Вышыня, м: | 5,09 |
Плошча крылаў, м²: | 27,87 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 8 910 (з рухавіком F100) 9 017 (з рухавіком F110) |
Нармалёвая, кг: | 12 723 (з рухавіком F100) 12 852 (з рухавіком F110) |
Максымальная, кг: | 21 772 |
Рухавікі: | |
Рухавікі: | 1 × Pratt & Whitney F100-PW-229 ці 1 × General Electric F110-GE-129 |
Цяга, кгс: | 1 × 129,4 кН (F100) 1 × 131,6 кН (F100) |
Характарыстыкі: | |
Практычная столь, м: | 15 240 |
Узбраеньне: | |
Бомбавае: | Mark 82, [Mark 83, Mark 84 |
Абарончае: | 1 × 20 мм шасьцістволавая гармата M61A1 з 511 сн |
Ракетнае: | AIM-7, AIM-9, AIM-120, AIM-132, Python 3, Python 4, Derby, Sky Flash, Magic 2, AGM-45, AGM-65, AGM-84, AGM-88, AGM-154, AGM-158 , Penguin Mk3 |
Выявы ў: | Вікісховішчы |
Закрыць