From Wikipedia, the free encyclopedia
Якуб I Заваёўнік (па-каталянску: Jaume el Conqueridor, па-арагонску: Chaime lo Conqueridor, па-гішпанску: Jaime el Conquistador, па-аксытанску: Jacme lo Conquistaire; 2 лютага 1208 — 27 ліпеня 1276) — граф Барсэлёны, кароль Арагону, Валенсіі, Мальёркі і лорд Манпэлье (1213—1276). За час свайго доўгага валадараньня ўлада Барсэлёнскае дынастыі пашырылася ва ўсе бакі: на Валенсію з поўдню, Лянгедок з поўначы і Балеарскія астравы з усходу. Падпісаўшы пагадненьне зь Людовікам IX, ён вырваў Барсэлёну з-пад намінальнага францускага сюзэрэнітэту і далучыў яе да сваёй кароны. Ягоны ўдзел у Рэканкісьце ў міжземнаморскай Гішпаніі параўнальны са зробленым Фэрдынандам III Кастыльскім у Андалюзіі.
Якуб I Хаймэ I | |
Граф Барсэлёны, кароль Арагону, Валенсіі і Мальёркі, лорд Манпэлье | |
---|---|
Кароль Арагону | |
12 верасьня 1213 — 27 ліпеня 1276 | |
Папярэднік | Пётар II |
Наступнік | Пётар III |
Кароль Валенсіі | |
28 верасьня 1238 — 27 ліпеня 1276 | |
Папярэднік | пасада заснаваная |
Наступнік | Пётар I |
Кароль Мальёркі | |
5 верасьня 1231 — 27 ліпеня 1276 | |
Папярэднік | пасада заснаваная |
Наступнік | Пётар I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 2 лютага 1208, Манпэлье |
Памёр | 27 ліпеня 1276, Валенсія |
Пахаваны | кляштар Пабле |
Нашчадкі |
|
Каралеўскі дом | Барсэлёнская дынастыя |
Жонкі |
|
Бацька | Пётар II Арагонскі |
Маці | Марыя дэ Манпэлье |
Як заканадаўца і арганізатар ён займае высокае месца сярод гішпанскіх каралёў. Якуб склікаў Кансулят мора[1], які кіраваў марскім гандлем і дапамагаў умацаваць каталёнскае пераўзыходзтва ў заходнім Міжземнамор’і. Ён быў істотным дзеячом у разьвіцьці каталянскае мовы, спансаваў каталянскую літаратуру і напісаў квазі-аўтабіяграфічную хроніку свайго валадараньня «Libre dels feyts» (бел. Кніга дзеяў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.