From Wikipedia, the free encyclopedia
«Якуб Ясінскі, альбо дзьве Польшчы» (па-француску: Jacques Jasiński ou les deux Polognes, па-польску: Jakub Jasiński albo dwie Polski) — празаічная драма на францускай мове, напісаная Адамам Міцкевічам у 1836 годзе[1].
Якуб Ясінскі, альбо дзьве Польшчы | |
Jacques Jasiński ou les deux Polognes | |
Выява Якуба Ясінскага | |
Жанр: | драма |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | француская |
Год напісаньня: | 1836 |
Публікацыя: | 1867 |
Выдавецтва: | Paris, Librairie de Luxembourg |
Электронная вэрсія |
Драма складалася зь пяці актаў, але захаваліся толькі тры-чатыры сцэны першага акту й апісаньне галоўнага героя[2][3]. Галоўным героем драмы быў Якуб Ясінскі, а сюжэт быў заснаваны на падзеях Паўстаньня Касьцюшкі[4]. Аднак Ясінскі ў творчасьці Міцкевіча быў амаложаны на адзінаццаць гадоў у параўнаньні з рэальным узростам Якуба ў час паўстаньня[5].
Разам з «Барскімі канфэдэратамі» драма была задумана для паказу ў францускіх тэатрах, асабліва ў вельмі папулярным тэатры Porte Saіnt-Martіn[6]. Аднак драма, нягледзячы на прыхільныя меркаваньні такіх пісьменьнікаў, як Альфрэд дэ Віньі і Жорж Санд, не была прынята да інсцэнізацыі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.