![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/J%25C3%25B3zef_Dowgird_1802-1899.jpg/640px-J%25C3%25B3zef_Dowgird_1802-1899.jpg&w=640&q=50)
Юзэф Доўгірд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Доўгірд (па-польску: Józef Dowgird, па-летувіску: Juozapas Daugirdas; 24 лістапада 1803, маёнтак Плямбарга, Ковенская губэрня — 27 ліпеня 1871, маёнтак Палепе, Ковенская губэрня) — віленскі губэрнскі судзьдзя, апошні маршалак дваранства Ковенскага павета й Ковенскай губерні (маршалак), уладальнік маёнтка Палепе з Ковенскай губэрні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/2020.07.06_Kauno_gub._bajor%C5%B3_susirink._pirm._Juozapas_Daugirdas_%281803-1871%29_Paliepiuk%C5%B3_kapin%C4%97se.jpg/640px-2020.07.06_Kauno_gub._bajor%C5%B3_susirink._pirm._Juozapas_Daugirdas_%281803-1871%29_Paliepiuk%C5%B3_kapin%C4%97se.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/J%C3%B3zef_Dowgird.png/240px-J%C3%B3zef_Dowgird.png)
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Józef Dowgird | |
![]() Юзэф Доўгірд (партрэт каля 1860 г. невядомага мастака) | |
![]() Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 лістапада 1803 маёнтак Плямбарга, Ковенская губэрня |
Памёр | 27 ліпеня 1871 маёнтак Палепе, Ковенская губэрня |
Род | Доўгірды |
Бацькі | Станіслаў Доўгірд Маргарыта Монвід-Белазор гербу «Вянява» |
Жонка | Эльвіра Зэнфэльт-Гадон гербу «Завадынец» (1816-1899) |
Дзеці | Міхал Стэфан Доўгірд, Тадэвуш Доўгірд, Ружа Доўгірд |
Рэлігія | каталік |
Close
У 1849 г. быў віленскім губэрнскім судзьдзём. З красавіка 1853 г. па 17 студзеня 1859 г. быў ковенскім павятовым маршалкам. З 7 чэрвеня 1857 г. да 3 лютага 1862 г. займаў пасаду губэрнскага маршалка[1]. Апошні выбарны маршалак дваранства[2]. На пасадзе маршалка дваранства клапаціўся аб будаўніцтве знакамітай сёньня Алеі Лайсвэс (Laisvės Alėjos) ў Коўне і пасадцы дрэваў.