![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3b/Herb_%25C5%2581ab%25C4%2599d%25C5%25BA_1.svg/langbe-tarask-640px-Herb_%25C5%2581ab%25C4%2599d%25C5%25BA_1.svg.png&w=640&q=50)
Лебедзь (герб)
польскі шляхецкі герб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́бедзь (па-польску. Łabędź, таксама Cygnus, Lambacz, Łabuć, Łambęć, Skrzynno, Skrzyński, Junosza) — прыватны герб, якім карысталіся больш за 220 родаў Польшчы і ВКЛ. Вядомы з XII стагодзьдзя. Паводле легенды паходзіць ад Пятра з роду дацкіх каралёў, насамрэч — ад Пятра Ўластовіца. Упершыню герб ужыў куяўскі рыцар Мецлаў з Канецку ў 1326 годзе. У ВКЛ пасьля Гарадзельскай уніі 1413 году.