From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсто́нія (па-эстонску: Eesti ), афіцыйна Эсто́нская Рэспу́бліка (эст. Eesti Vabariik, [ˈeːsti ˈʋɑbɑriːk]) — краіна ў паўночнай Эўропе на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. На поўначы амываецца Фінскай затокай, на захадзе — Балтыйскім морам; на поўдні Эстонія мяжуе з Латвіяй, на ўсходзе з Расеяю, а таксама мае марскую мяжу зь Фінляндыяй на поўначы й Швэцыяй на захадзе.
Эстонія лац. Estonija эст. Eesti | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Mu isamaa, mu õnn ja rõõm» | |||||
Афіцыйная мова | Эстонская | ||||
Сталіца | Талін | ||||
Найбуйнейшы горад | Талін | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Алар Каріс Кая Каллас | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
129-е месца ў сьвеце 45 227 км² 4,45% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
151-е месца ў сьвеце 1 318 705 (2018)[1] 28/км² | ||||
Этнічны склад | (2017)[2] | ||||
СУП • агульны (2018) • на душу насельніцтва |
43-е месца ў сьвеце $28 672 млрд $21 964 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР |
20 жніўня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | EST | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ee | ||||
Тэлефонны код | +372 |
Тэрыторыю Эстоніі, акрамя матэрыковае часткі, складаюць яшчэ 2222 астравы ў Балтыйскім моры[3] агульнай плошчай 45 227 км² (зь іх 42 388 км² сушы). Клімат — вільготна-кантынэнтальны.
Эстонія — дэмакратычная парлямэнцкая рэспубліка, падзеленая на пятнаццаць паветаў; сталіца й найбольшае места — Талін. З насельніцтвам 1,3 мільёны Эстонія ёсьць адной з найменш населеных краінаў Эўразьвязу, Эўразоны, НАТО і Шэнгенскае зоны. Эстонцы належаць да фінскіх народаў, а эстонская мова — да фіна-вугорскае групы, набліжаная да фінскае й саамскіх моваў і аддалена павязаная з вугорскай.
Эстонія разьвітая краіна з высокапрыбытковай эканомікай[4]. Яна сябар Арґанізацыі эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця.
У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-вуграў. Хрысьціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі й датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швэцыі, Рэчы Паспалітае, і ўрэшце рэшт Расейскае імпэрыі. Ажно да 1918 году пануючаю клясай заставаліся астзэйскія немцы, рэшткі якіх зьехалі ў Нямеччыну пасьля Другое сусьветнае вайны.
Пасьля кастрычніцкага перавароту й распаду Расейскае імпэрыі Эстонія 24 лютага 1918 году абвясьціла незалежнасьць. У чэрвені 1940 году краіна была ґвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкай акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасьць Эстоніі адноўленая 20 жніўня 1991 году пасьля балтыйскае Пяючае рэвалюцыі й распаду СССР.
Пасьля канчатковага вываду расейскіх войскаў 31 жніўня 1994 году Эстонія змагла разьвіваць актыўныя сувязі з Заходняю Эўропай. 29 сакавіка 2004 году Эстонія далучылася да NATO, а 1 траўня 2004 году — да Эўрапейскага Зьвязу.
Эстонія ёсьць унітарнай дэмакратычнаю рэспублікай. Прэзыдэнт абіраецца аднапалатным парлямэнтам на пяць гадоў. Выканаўчая ўлада ажыцьцяўляецца ўрадам, які фармуецца прызначаным прэзыдэнтам прэм’ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзыдэнтам са згоды парлямэнту.
Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (Рыйгікогу — эст. Riigikogu — «Дзяржаўная асамблея»), што складаецца з 101 дэпутата й абіраецца на 4 гады.
Судовая ўлада прадстаўленая Нацыянальным судом (па-эстонску: Riigikohus), які складаецца з 17 судзей. Намесьнік Нацыянальнага суду пажыцьцёва прызначаецца парлямэнтам з намінацыі прэзыдэнта.
У 2005 г. грамадзяне Эстоніі ўпершыню ў сьвеце змаглі ўдзельнічаць выбарах органаў мясцовага самакіраваньня праз Сеціва. У 2007 г. галасаваць празь Сеціва можна было на парлямэнцкіх выбарах[5].
Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — акругаў:
Воласьці падзяляюцца на муніцыпалітэты двух тыпаў: месты (linn) і воласьці (vald). Пасьля адміністрацыйнайёк рэформы ў краіне налічваецца 79 муніцыпалітэтаў, зь іх 14 мескіх і 65 валасных. Воласьці маюць самакіраваньне.
Эстонія ляжыць на ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы Ўсходне-эўрапейскае плятформы, між 57,3° і 59,5° паўночнае шырыні; і 21,5° і 28,1° заходняе даўжыні. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — усяго 50 мэтраў. Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамяґі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).
Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя лупнякі (альбо кукэрсыт) і вапняк. На 2012 г. 52 % земляў Эстоніі былі пад лясамі, што рабіла краіну 2-й у Эўропе па ступені лясістасьці[5]. Найбольш распаўсюджаныя дрэвы — хвоя, елка й бяроза. Эстонія мае больш за 1400 азёраў (большая частка зь якіх вельмі малыя, самае вялікае — возера Пэйпсі — мае 3555 км²), шматлікія балоты й узьбярэжжа даўжынёю 3794 км з шматлікімі затокамі, пралівамі, бухтамі. Найдаўжэйшыя рэкі — Выганду (162 км), Пярну (144 км) і Пылтсамаа (135 км)[6]. Колькасьць астравоў разам з выспамі складае прыкладна 2355, самыя вялікія (якія таксама асобныя акругі) — Саарэмаа й Хіюмаа.
Эстонія знаходзіцца ў пераходнай зоне між марскім і кліматам. Чатыры пары году маюць прыкладна аднолькавую працягласьць. Найцяплейшы месяц — ліпень (сярэдняя тэмпэратура 16,3—18,1 °C), найхаладнейшы — люты (-3,5—-7,6 °C). Сярэднегадавая тэмпэратура — 6 °C[7]. Сьнег звычайна ляжыць зь сярэдзіны сьнежня да канца сакавіка.
Эстонія — сябра Эўрапейскага Зьвязу, буйнейшае ў сьвеце эканамічнае зоны. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасьці энэрґетыкі, тэлекамунікацыяў, чыгункі й іншых прадпрыемстваў.
Эстонія сталася адной з найбольш дынамічна разьвіваных эканомікаў усходняе Эўропы і нават сьвету. Яна першаю з былых рэсублікаў СССР выйшла на ўзровень вытворчасьці 1990 году й перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжаньня годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавае крызы ў Расеі 17 жніўня 1998 году Эстонія была другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусьветнае гандлёвае арґанізацыі (у лістападзе 1999 году). Ужо да канца 2002 году Эстонія выканала большасьць патрабаваньняў для сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе, і 1 траўня 2004 году сталася сябрам ЭЗ.
Важным чыньнікам буйнага росту эканомікі Эстоніі ёсьць інвэстыцыі фінляндзкіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасьці на тэрыторыю краіны.
Моцна разьвіты сэктар інфармацыйных тэхналёґіяў. Эстонія займае першыя месцы ў сьвеце па карыстаньні Інтэрнэтам і выкарыстаньні найноўшых сродкаў сувязі.
У 1994 годзе Эстонія сталася першаю ў сьвеце краінаю, якая перайшла на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26%). У студзені 2005 году падатак на даходы фізычных асобаў быў зьменшаны да 24%.
1 студзеня 2011 году Эстонія далучылася да эўразоны — эстонская крона была замененая на эўра[8]. У 2012 г. сярэдні заробак у Эстоніі складаў 800 эўра, сярэдняя пэнсія — каля 350 эўра[5].
З 2014 году ў Эстоніі працуе праґрама «электроннага рэзыдэнцтва», якая дазваляе неэстонцам атрымаць доступ да эстонскіх паслугаў, рэгістраваць прадпрыемствы, падпісваць дакумэнты, абменьвацца зашыфраванымі дакумэнтамі, карыстацца Інтэрнэт-банкінгам, запаўняць падатковыя разьлікі й пісаць мэдычныя рэцэпты.
Амаль семдзясят адсоткаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна расейцы, якія жывуць галоўным парадкам у прамысловым паўночным рэґіёне краіны ці ў сталіцы Таліне. Таксама маецца невялікая група этнічных фінаў.
Паводле перапісу ад 2011 году, этнічны склад Эстоніі наступны[9]:
На травень 2012 году ў Эстоніі было 1,364 млн жыхароў, зь іх 68,5 % — эстонцаў і 1,2 % — беларусаў[5].
Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля аднае траціны). Большасьць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскае канфэсіі. Расейская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераваньням.
Прыкладна 32% насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэліґіі:
Таксама маюцца больш дробныя групы пратэстанцкіх і юдэйскіх вернікаў.
Дзяржаўная мова Эстоніі — эстонская. Шырока распаўсюджаныя расейская й анґельская.
Эстонія вядомая як краіна з найвышэйшым у сьвеце ўзроўнем пісьменнасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.