Эстонцы
фіна-вугорскі народ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсто́нцы (па-эстонску: eestlased — саманазва зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя, датуль эст. maarahvas — літаральна «народ зямлі») — фіна-вугорскі народ, што складае асноўнае насельніцтва Эстоніі. Агульная колькасьць эстонцаў на зямным шары прыкладна 1,1 млн чалавек, у тым ліку ў Эстоніі 930 тысячаў. Асноўная мова — эстонская. Нягледзячы на тое, што Эстонія традыцыйна лічыцца адной з прыбалтыйскіх дзяржаваў, іхняя мова абсалютна не падобная да латвійскае і летувіскае і адносіцца да групы фінскіх моваў.
Хуткія факты Агульная колькасьць, Рэгіёны пражываньня ...
Эстонцы | |
eestlased | |
Агульная колькасьць | 1 100 000 |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | |
Мовы | эстонская |
Рэлігіі | лютэранства, праваслаўе |
Блізкія этнасы | сэту, фіны, карэлы, вэпсы, водзь, іжора |
Закрыць