Эдуард Сэпір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуа́рд Сэпі́р (па-ангельску: Edward Sapir; 26 студзеня 1884 — 4 лютага 1939) — амэрыканскі антраполяг і мовазнаўца.
Эдуард Сэпір | |
па-ангельску: Edward Sapir | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 26 студзеня 1884(1884-01-26)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 лютага 1939(1939-02-04)[4][1][2][…] (55 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | антраполяг, мовазнавец, сацыялінгвіст, прафэсар унівэрсытэту, этноляг, філёзаф |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, этналёгія і псыхалёгія народаў[d] |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Франц Боас[d] |
Узнагароды | |
У 1904 годзе скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт з дыплёмам у галіне германістыкі, але ягоныя мовазнаўчыя інтарэсы былі шырэйшымі. Наступныя два гады Сэпір вывучаў мовы Амэрыкі, на што яго, верагодна, натхніў Франц Боас, зь якім Сэпір пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце.
Сэпір выкладаў ва Ўнівэрсытэце Чыкага, потым у Ельскім унівэрсытэце, дзе ён узначальваў факультэт антрапалёгіі. Ён быў адным зь першых навукоўцаў, што вывучалі сувязі паміж мовазнаўствам і антрапалёгіяй.
У 1921 годзе Сэпір высунуў ідэю пра тое, што мова ўплывае на спосаб мысьленьня чалавека. Ідэю Сэпіра ў 1940-х гадох распрацоўваў Бэнджамін Ўорф, і паступова яна пераўтварылася ў гіпотэзу Сэпіра-Ўорфа.
Сэпір памёр з-за хваробы сэрца.