Эдуа́рд Сэпі́р (па-ангельску: Edward Sapir; 26 студзеня 1884 — 4 лютага 1939) — амэрыканскі антраполяг і мовазнаўца.

У 1904 годзе скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт з дыплёмам у галіне германістыкі, але ягоныя мовазнаўчыя інтарэсы былі шырэйшымі. Наступныя два гады Сэпір вывучаў мовы Амэрыкі, на што яго, верагодна, натхніў Франц Боас, зь якім Сэпір пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце.

Сэпір выкладаў ва Ўнівэрсытэце Чыкага, потым у Ельскім унівэрсытэце, дзе ён узначальваў факультэт антрапалёгіі. Ён быў адным зь першых навукоўцаў, што вывучалі сувязі паміж мовазнаўствам і антрапалёгіяй.

У 1921 годзе Сэпір высунуў ідэю пра тое, што мова ўплывае на спосаб мысьленьня чалавека. Ідэю Сэпіра ў 1940-х гадох распрацоўваў Бэнджамін Ўорф, і паступова яна пераўтварылася ў гіпотэзу Сэпіра-Ўорфа.

Сэпір памёр з-за хваробы сэрца.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.