From Wikipedia, the free encyclopedia
Эгілс Левітс (па-латыску: Egils Levits, 30 чэрвеня 1955, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, юрыст, палітоляг. Прэзыдэнт Латвіі з 2019 па 2023 год.
Эгілс Левітс | |
па-латыску: Egils Levits | |
10-ы прэзыдэнт Латвіі | |
---|---|
8 ліпеня 2019 — 8 ліпеня 2023 | |
Папярэднік: | Раймандс Вэёніс |
Наступнік: | Эдгарс Рынкевічс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 чэрвеня 1955 Рыга |
Партыя: | Зьвяз зялёных і сялянаў |
Бацька: | Ёнас Левітс[d] |
Маці: | Інгеборга Левіта[d] |
Адукацыя: | Гамбурскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў 1955 годзе ў зьмяшанай габрэйска-латыска-нямецкай сям’і. У 1972 годзе разам з бацькамі-дысыдэнтамі высланы ў Заходнюю Нямеччыну, дзе пражыў да 1990 г.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі і вяртаньня на радзіму, працаваў амбасадарам у Нямеччыне, Швэцыі (1992—1993), Аўстрыі, Вугоршчыне, Швэйцарыі (1994—1995), міністрам юстыцыі ў (1993—1994) гадах. Дэпутат Сэйму Латвіі (1993—1994) гг.
Судзьдзя Эўрапейскага суду па правах чалавека (1995—2004) гг, потым у Суду Эўразьвязу (да 2010 году называўся Судом Эўрапейскіх супольнасьцяў).
Аўтар больш за 100 навуковых публікацыяў. Ганаровы Dr.iur.h.c. Латвійскай АН[1]. Судзьдзя Міжнароднага арбітражнага суда. Старшыня прэзыдэнцкай камісіі па канстытуцыйным праве[2].
29 траўня 2019 году абраны прэзыдэнтам Латвіі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.