суд у Страсбургу From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўрапейскі суд па правах чалавека (па-ангельску: European Court of Human Rights, па-француску: Cour européenne des droits de l'homme) — міжнародны судовы орган, юрысдыкцыя якога распаўсюджваецца на ўсе дзяржавы-члены Савету Эўропы, якія ратыфікавалі Эўрапейскую канвэнцыю абароны правоў чалавека і асноўных свабод, і ўключае ўсе пытаньні, якія адносяцца да тлумачэньня і прымяненьня Канвэнцыі, уключаючы міждзяржаўныя справы і скаргі асобных асобаў. Суд разьмяшчаецца ў Страсбургу (Францыя).
У артыкуле 20 Канвэнцыі вызначаецца колькасьць судзьдзяў Суду, якая роўная ліку Высокіх дагаворных бакоў канвэнцыі. Судзьдзі, засядаюць ў судзе ў асабістай якасьці, павінны адпавядаць наступным крытэрам:
Артыкул 27 Канвэнцыі прадугледжвае стварэньне ў рамках Суду 3 розных тыпаў органаў: камісіяў, палат і Вялікай Палаты.
Вялікая палата ўпаўнаважаная разглядаць толькі тыя справы, якія былі перададзеныя ёй і толькі ў трох выпадках. Згодна з артыкулам 30, палата можа адмовіцца ад сваёй юрысдыкцыі на карысьць Вялікай палаты пры наступных абставінах:
Заяўніку неабавязкова зьяўляцца грамадзянінам дзяржавы — члена Савету Эўропы або наогул грамадзянінам дзяржавы, на якую ён падае скаргу. Часьцей за ўсё пры разглядзе скаргаў Суду прыходзіцца мець справу з так званымі прамымі (непасрэднымі) ахвярамі: зьвяртаецца асоба, якая сама непасрэдна ўжо стала ахвярай парушэньня яе права. Акрамя гэтага, у практыцы Эўрапейскага суду існуюць і іншыя паняцьці ахвяры. Асоба можа быць прызнана патэнцыйнай ахвярай у выпадку, калі яна падвяргаецца рэальнай рызыцы прымяненьня да яе заканадаўства, што супярэчыць Эўрапейскай Канвэнцыі, і яе правы, замацаваныя ў Канвэнцыі, будуць парушаныя. У дадзеным выпадку вельмі важна паказаць, чаму да заяўніка дастасавальныя палажэньні заканадаўства, пры якіх абставінах існуе рэальная рызыка такога прымяненьня. Ускосная ахвяра: у практыцы Эўрапейскага Суду прызнана, што асоба можа адчуваць парушэньне сваіх асабістых правоў і з-за таго, што парушаныя правы іншага. Таму ў пэўных абставінах асоба можа падаць скаргу аб парушэньні сваіх правоў нягледзячы на тое, што сама непасрэдна не перажывала шкоды. Для гэтага неабходна, каб у гэтай асобы зь непасрэднай ахвярай была вельмі блізкая сувязь (роднасная ці іншая). Найбольш распаўсюджаным прыкладам будзе зьяўляцца зварот сваякоў асобы па віне дзяржаўных органаў або па прычыне не забесьпячэньня імі належнай абароны права на жыцьцё, а сваякі ў гэтым выпадку маюць маральныя пакуты і нясуць матэрыяльныя страты.
Перш, чым скарга будзе пададзеная ў Суд, неабходна строгае захаваньне некалькіх абавязковых умоваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.