рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэльда, або Эско (па-нідэрляндзку: Schelde, па-француску: Escaut, па-валёнску: Escô, па-лацінску: Scaldis) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 430 км, плошча басэйну — 35,5 тыс. км².
Шэльда | |
Escaut, Schelde | |
Шэльда ля Антвэрпэну | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Gouy, Пікардыя, Паўночная Францыя |
Вусьце | Паўночнае мора |
Вышыня вусьця | 95 м |
Краіны басэйну | Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды |
Даўжыня | 430 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 120 м³/с |
Плошча басэйну | 35,5 тыс. км² |
Рака складаецца з трох частак:
Марская Шэльда і Заходняя Шэльда ўтвараюць эстуарый, на якім можна бачыць прылівы ды адлівы. Шэльда злучана каналамі з Маасам, Сэнай ды Сомай. Даўжыня суднаходнага ўчастку — 340 км.
Першую назву ракі — Scaldis — можна знайсьці ў старажытнарымскіх тэкстах I стагодзьдзя н. э. Другое імя — Scala. На ангельскай мапе за 1797 рок рака ўжо называецца як Scheldt.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.