рака ў Заходняй Эўропе, прытока Райну From Wikipedia, the free encyclopedia
Маас (па-нідэрляндзку: Maas, таксама Мёз; па-француску: Meuse, па-валёнску: Mouze, па-лацінску: Mosa) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 925 км, плошча басэйну — 36 тыс. км².
Маас, Мёз | |
Meuse, Maas | |
Маас ля Маастрыхту | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | плято Лянгр (па-француску: plateau Langres), Францыя |
Вусьце | Паўночнае мора |
Вышыня вусьця | 409 м |
Краіны басэйну | Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды |
Вобласьці | Верхняя Марна, Вагезы, Мёз, Ардэны, Намюр (правінцыя), Льеж, Лімбург, Лімбург, Паўночны Брабант і Гельдэрлянд |
Даўжыня | 925 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 230 м³/с |
Плошча басэйну | 36 тыс. км² |
Рака суднаходная да вярхоўеў, злучаная каналамі з такімі рэкамі, як Шэльда, Сэна, Райн ды іншыя. Вышэй за места Сэдан рака шлюзаваная. У ніжнім цячэньні ўзровень вады ў рацэ на значнае працягласьці разьмешчаны вышэй за раўніны паабапал Маасу, таму для прадухіленьня навадненьня рэчышча абмежаванае грэблямі. Сілкаваньне ракі пераважна дажджавое, а таксама сьнегавое. З гэтым зьвязана тое, што ў засушлівыя рокі ўзровень Маасу значна паніжаецца, што робіць суднаходзтва па рацэ праблематычным.
На Маасе разьмешчаныя месты Вэрдэн, Сэдан (Францыя), Намюр, Льеж (Бэльгія), Маастрыхт, Гэртагенбосх (Нідэрлянды).
Маас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.