Шавінізм
ідэалёгія нацыянальнага вяршынства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шавіні́зм (франц. chauvinisme) — прапаганда этнічнай і расавай вынятковасьці з распальваньнем міжэтнічнай варожасьці(en), што суправаджаецца этнічнай дыскрымінацыяй. У 1870-я гады ў Ангельшчыне атрымаў назоў джынгаізм(en). Увасабляецца праз захопніцкі напад на іншую краіну і прыгнёт этнічнай меншасьці. Грунтуецца на перакананьні ў прызначэньні асобнага народу прывіваць іншым народам свае культуру і лад жыцьця. У крайнім выглядзе праявіўся ў фашызьме. Жывіць сучасны расізм. Для прыхаванага распаўсюду выкарыстоўваецца прымальная для ўсіх грамадзка-асьветная ідэалёгія, бесчалавечнасьць якой выяўляецца толькі на позьняй ступені масавага псыхозу і гвалту (нацыянал-сацыялізм). На ўзроўні дзяржаўнага кіраваньня вядзе да генацыду (галакост жыдоў і цыганоў у Трэцім Райху, армянаў у Асманскай імпэрыі 1915—1916 гадоў) і этнічнага выгнаньня[1].
- Ня варта блытаць з сэксізмам.