![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/%25D0%259D%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B3%25D1%2580%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25BA_%25D0%2591%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B8%25D1%2581%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B1%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D1%2586%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%258C.jpg/640px-%25D0%259D%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B3%25D1%2580%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25BA_%25D0%2591%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B8%25D1%2581%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B1%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D1%2586%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%258C.jpg&w=640&q=50)
Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Сьвяты́х Бары́са і Гле́ба — помнік архітэктуры XII—XVII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Базылянскай вуліцы[lower-alpha 1]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′0″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура, беларуская готыка і псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1517 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
![]() |
Наваградзкая Барысаглебская царква — месца правядзеньня сабораў (катэдра) Літоўскай мітраполіі. У 2010 годзе, як і іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, пацярпела ад рэканструкцыі, якую праводзіць Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату[1].