Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла і манасты́р базыля́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[lower-alpha 1], на Базылянскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | |
Рэканструкцыя праектнага выгляду царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыра базылянаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′59.87″ пн. ш. 23°39′32.1″ у. д. |
Канфэсія | Руская ўніяцкая царква |
Эпархія | Уладзімерская і берасьцейская япархія (уніяцкая) |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Комплекс Берасьцейскага базылянскага манастыра складаўся з царквы, манастырскага корпуса і будынка вучэльні. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі сьпярша зачынілі і зруйнавалі манастыр, а ў 1835 годзе перабудавалі царкву пад афіцэрскі клюб, які атрымаў назву «Белы палац». Па 1953 годзе савецкія ўлады загадалі разабраць будынак царквы, які пацярпеў у час Другой сусьветнай вайны. Да нашага часу захаваліся падмуркі.