![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Miensk%252C_Vysoki_Rynak%252C_Bazylanski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2592%25D1%258B%25D1%2581%25D0%25BE%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281843%2529_%25286%2529.jpg/640px-Miensk%252C_Vysoki_Rynak%252C_Bazylanski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2592%25D1%258B%25D1%2581%25D0%25BE%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281843%2529_%25286%2529.jpg&w=640&q=50)
Царква Сьвятога Духа (Менск)
помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVII ст. у Менску, дамінанта комплексу мужчынскага і жаночага базылянскіх манастыроў. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку[lower-alpha 1]. У архітэктуры сьвятыні спалучаюцца рысы готыкі і паўночнага рэнэсансу. Галоўны фасад упрыгожваюць нішы, у якіх раней былі фрэскі з выявамі сьвятых. Падобны сынтэз архітэктуры і малярства практычна не сустракаецца ў Эўропе і зьяўляецца адметнасьцю архітэктуры Беларусі, яе ўнёскам у агульнаэўрапейскае будаўнічае мастацтва эпохі Рэнэсансу[1][2][3].
- Пра цяперашні менскі праваслаўны катэдральны сабор (колішні касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынак) глядзіце артыкул Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа | |
![]() Царква Сьвятога Духа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′14.95″ пн. ш. 27°33′24.08″ у. д. |
Эпархія | Менская япархія |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнэсанс |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1936 |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Духа | |
![]() |
Ад моманту пабудовы храм знаходзіўся ў юрысдыкцыі Кіеўскай уніяцкай мітраполіі. Па гвалтоўным далучэньні расейскімі ўладамі да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) двойчы перабудоўвалася ў маскоўскай стылістыцы. У 1936 року бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў[4]. У верасьні 2011 року завяршылася адбудова царквы Сьвятога Духа як дзіцячай філярмоніі[5]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.