Харкаў
места ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ха́ркаў (па-ўкраінску: Харків) — другое, паводле насельніцтва, места Ўкраіны, цэнтар Харкаўскай вобласьці. Харкаў зьяўляўся сталіцай УССР са сьнежня 1917 па студзень 1918 ды са сьнежня 1919 па чэрвень 1934 рокаў. З гэтай прычыны места атрымала ва Ўкраіне сваю мянушку — першая сталіца Ўкраіны або ўсходняя сталіца (па-ўкраінску: перша столиця України або східна столиця). Горад-герой Украіны (2022)[2]
Харкаў лац. Charkaŭ | |||||
укр. Харків | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1654 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Харкаўская | ||||
Мэр: | Ігар Церахаў (выконвае абавязкі) | ||||
Плошча: | 306 км² | ||||
Вышыня: | 94—202 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 439 036 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 4702,73 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 62.8% расейцы – 33.2% габрэі – 0.7% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 57(2) | ||||
Паштовыя індэксы: | 61000—61499 | ||||
КОАТУУ: | 6310100000 | ||||
Нумарны знак: | ХА | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°59′33″ пн. ш. 36°13′52″ у. д. | ||||
Харкаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.city.kharkiv.ua/ |
Места зьяўляецца адным з найбуйнейшых навуковых, культурных, прамысловых ды транспартных цэнтраў Украіны, у савецкія часы было трэцім паводле памераў індустрыяльным цэнтрам пасьля Масквы ды Ленінграду. На сёньняшні дзень у Харкаве дзейнічаюць 60 навукова-дасьледчых інстытутаў, 30 вышэйшых навучальных установаў, 8 музэяў, карцінная галерэя, 7 тэатраў, 80 бібліятэк.