хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Халестэрын (па-старажытнагрэцку: χολή — жоўць і στερεός — цьвёрды; сынонім: халестэрол) — арганічнае злучэньне, прыродны тлусты (ліпафільны) сьпірт, які зьмяшчаецца ў клеткавых мэмбранах ўсіх жывых арганізмаў за выключэньнем бязьядзерных (пракарыёты).
Халестэрын | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | C₂₇H₄₆O[1] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 6,4E−25 кг |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 149 °C[2] і 148 °C[2] |
Тэмпэратура кіпеньня | 200 °C[3] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 57-88-5 |
PubChem | 5997 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-353-2 |
SMILES | |
InChI | |
RTECS | FZ8400000 |
ChEBI | 16113 |
ChemSpider | 5775 |
Халестэрын у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80% халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печаньню, кішачнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20% паступаюць зь ежай. У арганізьме знаходзіцца 80% свабоднага і 20% зьвязанага халестэрыну. Халестэрын забясьпечвае стабільнасьць клеткавых мэмбран у шырокім інтэрвале тэмпэратур.
Халестэрын удзельніче ва ўтварэньні жоўцевых кісьляў, біясынтэзе гармонаў плоцевых залозаў і кары наднырачнікаў, а таксама вітаміну Д. Каля 80 % халестэрыну сынтэзуецца арганізмам з тлушчаў, вугляводаў і амінакісьляў. Рэшта паступае непасрэдна зь ежай жывёльнага паходжаньня. Канцэнтрацыя агульнага халестэрыну ў плязьме крыві зьмяншаецца падчас галаданьня і павышанай функцыі шчытападобнай залозы, паражэньнях нэрвовай сыстэмы і раку, запаленьні лёгкіх і сухотах[4].
Найбольш халестэрыну зьмяшчаюць жывёльныя мазгі і яечны жаўток, тлустае мяса і печань, ныркі і ікра, а таксама цьвёрды сыр. Нізкі ўзровень халестэрыну маюць малако і кефір, марская рыба, нятлустыя гатункі бараніны і ялавічыны, а таксама сасіскі[4].
Лішак халестэрыну спрыяе ўзьнікненьню атэрасклерозу і ішэміі, сэрцавага прыступу і інсульту. Гэта адбываецца за кошт адкладаньня халестэрыну на сьценках аорты і судзінах сэрца, галаўнога мозгу і ног, што вядзе да звужэньня іх прасьвету і пагаршэньня кровазвароту ў гэтых органах. Здаровы ўзровень халестэрыну ў крыві складае 5,2 мілімоль/літар, а рызыкоўны — 5,3—6,5 ммоль/літар. Захворваньне на гіпэрліпідэмію адзначаецца пры халестэрыне 6,6—8 ммоль/л[4].
Пры маларухомым ладзе жыцьця і ў сталым веку варта пазьбягаць пераяданьня і выключыць з харчаваньня тлустае мяса і печань, ныркі і мазгі, вэнджаную каўбасу і паштэт, карэйку і масла, марозіва і пірожныя, торты і бісквіт, здобу і шакаляд. Таксама ніжэйшаму ўзроўню халестэрыну спрыяе даданьне ў ежу алею, але не сланечнікавага, індычаціны і кураціны, цяляціны і марской рыбы, сьвежай агародніны і садавіны, аўсяных крупаў і вотруб'я, хлебу з мукі грубага памолу і гарэхаў. Карысна рабіць ранішнюю разьмінку і пешыя прагулкі, а таксама займацца плаваньнем і танцамі. Урэшце варта пазьбягаць тытунепаленьня і злоўжываньня сьпіртовымі напоямі. Для зьніжэньня ўзроўню халестэрыну карысна ўжываць такія віды марской рыбы, як камбала і ласось, пікша і сардына, селядзец і скумбрыя, траска і тунец. Таксама карысьць нясуць абястлушчаныя малочныя вырабы і яечны бялок, рэдкія гароднінныя супы і кукурузна-рысавыя хлябцы, гарох і вараная бульба. Сярод іншага, у харчаваньне карысна ўлучаць гарчыцу і зёлкавыя прыправы, абястлушчаныя падлівы і пудынгі, жэле і мусы, мінэральную ваду і сокі бяз цукру[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.