Фідэль Кастра
кубінскі рэвалюцыянэр і палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фідэ́ль-Аляха́ндра Ка́стра-Рус (гішп. Fidel Alejandro Castro Ruz ( audio); 1926; в. Біран, прав. Гальгін, Куба — 25 лістапада 2016, Гавана, Куба) — кубінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рэспублікі Куба (з 1976 да 2008).
Фідэль Кастра | |
2003 г. | |
7-ы першы сакратар Камуністычнай партыі Кубы(en) | |
---|---|
24 чэрвеня 1961 — 19 красавіка 2011 | |
Папярэднік: | Блас Рока(en) |
Наступнік: | Раўль Кастра |
15-ы прэзыдэнт Кубы(en) | |
2 сьнежня 1976 — 28 лютага 2008 | |
Папярэднік: | Асвальда Дартыкос(en) |
Наступнік: | Раўль Кастра |
16-ы прэм'ер-міністар Кубы(en) | |
16 лютага 1959 — 2 сьнежня 1976 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 жніўня 1926(1926-08-13)[1][2][3][…] вёска Біран(en), Маярыйская(en) акруга, правінцыя Гальгін, Куба |
Памёр: |
25 лістапада 2016(2016-11-25)[1][2][4][…] (90 гадоў) |
Партыя: | Камуністычная партыя Кубы(en) |
Сужэнец: | Мірта Дыяс-Баларт(en) (1948—1955), Даля Сота-дэль-Валье (з 1980 г.) |
Дзеці: | 7 сыноў: Фідэль, Антоніё, Аляхандра, Алексіс, Аляксандр, Анхель і Хорхе (байструк); 2 пазашлюбныя дочкі: Аліна(en) і Францішка |
Бацька: | Анхель Кастра і Аргіз[d] |
Маці: | Ліна Рус |
Адукацыя: | Бэтлеемскі каледж(en) Гаваны |
Узнагароды: | |
Пачаў сваю палітычную кар’еру падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Гаваны, неўзабаве зрабіўшыся вядомым палітыкам на Кубе. Падтрымаў нацыяналістычную крытыку прэзыдэнта Фульхэнсіё Батысты, у тым ліку за пашырэньне амэрыканскага палітычнага і фінансавага ўплыву на Кубе. Займеў гарачую, але нязначную падтрымку, прыцягнуўшы да сябе ўвагу ўладаў. У 1953 годзе пасьля няўдалай спробы нападу на казармы Манкада(es) быў затрыманы, дапытаны, зьняволены, пазьней вызвалены. Пасьля гэтага пераехаў у Мэксыку для падрыхтоўкі ўварваньня ў Кубу з мэтай зьвяржэньня ўраду Батысты.
У выніку Кубінскай рэвалюцыі 1959 году праамэрыканскі дыктатар Фульхэнсіё Батыста быў скінуты, а Фідэль Кастра стаў прэм’ер-міністрам Кубы (1959—1976). У 1965 годзе стаў першым сакратаром Камуністычнай партыі Кубы і ачоліў трансфармацыю Кубы ў аднапартыйную сацыялістычную рэспубліку. У 1976 стаў прэзыдэнтам Дзяржаўнае рады(es), а таксама Рады міністраў Кубы(es). Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Кубы(es).
31 ліпеня 2006 году, пасьля інтэстынальнай хірургіі, Фідэль перадаў свае паўнамоцтвы першаму віцэ-прэзыдэнту, свайму малодшаму брату Раулю Кастра, які ў цяперашні час займае пасады другога сакратара Камуністычнай партыі, прэзыдэнта Дзяржаўнае рады і Рады міністраў.
49-гадовае кіраваньне Фідэля цягнулася найдаўжэй за ўсіх іншых неманархічных лідэраў у гісторыі, застаючыся адной з найбольш супярэчлівых у гісторыі Лацінскае Амэрыкі. Колькасьць ахвяраў ягонага рэжыму ацэньваецца некаторымі дасьледнікамі ў межах ад 73 000 да болей за 119 000 чалавек.