![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/0408_USA_Olympic_fencing.jpg/640px-0408_USA_Olympic_fencing.jpg&w=640&q=50)
Фэхтаваньне
від спорту / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэхтаваньне (па-нямецку: fechten — фэхтаваць, змагацца) — від спорту, які аб’ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаньнем халоднай спартовай зброі (рапіра, шабля, шпага).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/0408_USA_Olympic_fencing.jpg/640px-0408_USA_Olympic_fencing.jpg)
Мэта паядынку — нанясеньне суперніку найбольшай колькасьці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спэцыяльнай дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіцыйных спаборніцтваў уключаюць асабістыя й камандныя турніры мужчынаў і жанчынаў.
Як від адзінаборстваў узьнікла ў Старажытным Эгіпце (каля 3000 да н. э.). Утылітарнае фэхтаваньне вядомае ў Старажытнай Грэцыі й Рыме. 3 пач. XV ст. найбольш пашырылася ў Гішпаніі, з XVII ст. ў Італіі і з XVII ст. ў Францыі. У нацыянальных відах фэхтаваньня, напрыклад, нанайскім, у якасьці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.
Спартовае фэхтаваньне сфармавалася да канца XVII ст. У 2-й пал. XIX ст. вызначаны асноўныя правілы й праграмы афіцыйных спаборніцтваў, стандарты спартовай зброі й ахоўнага рыштунку. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Эўропы адбываюцца з 1906, сьвету — з 1937. Фэхтаваньне на шпагах уваходзіць у склад сучаснага пяцібор’я. Міжнародная фэдэрацыя фэхтаваньня заснаваная ў 1913 (Парыж).